
Паводле інфармацыі Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, надвор’е ў райцэнтры будзе пахмурным і без ападкаў.
Днём чакаецца павышэнне тэмпературы паветра да -1°C. Вецер усходні, паўночна-ўсходні, 4 метры ў секунду.
Уначы слупок тэрмометра апусціцца да -6°C, вецер усходні з той жа хуткасцю.
Атмасферны ціск на працягу сутак будзе вагацца ад 740 да 746 міліметраў ртутнага слупа.

Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok, Instagram, VK, Одноклассники, Telegram, Facebook.
