4 кастрычніка – Дзень настаўніка

Важнае Грамадства

Паважаныя работнікі сферы адукацыі і ветэраны педагагічнай працы! Прыміце самыя цёплыя віншаванні з прафесійным святам – Днём настаўніка!

Шчыра дзякуем усім, хто сёння забяспечвае арганізацыю вучэбнага і выхаваўчага працэсу, хто клапоціцца аб развіцці, здароўі і будучыні нашых дзяцей. Данесці да іх самае важнае і каштоўнае можа толькі чалавек з адкрытай душой, любячым сэрцам і вялікім багажом ведаў.

Ваша педагагічнае майстэрства, веды і інтэлект, імкненне да творчага пошуку, цярпенне і настойлівасць у многім вырашаюць шляхі фарміравання новай асобы, здольнай пастаянна павышаць свой адукацыйны і прафесійны ўзровень, плённа працаваць, эфектыўна і паспяхова весці справы, творча мысліць і прымаць адказныя рашэнні, садзейнічаць росквіту сваёй дзяржавы.

Няхай ніколі не знікае дабрыня і мудрасць у вашых сэрцах, не згасне агонь шчырай адданасці справе. Моцнага вам здароўя, бязмежных сіл і энергіі, міру і дабра, узаемаразумення і дабрабыту!

Сяргей КАРПЕНКА,
старшыня раённага выканаўчага камітэта

Іна МІХАЛЕНКА,
старшыня раённага Савета дэпутатаў

Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok,   Instagram,   VK,   Одноклассники,   Telegram,   Facebook,   Viber.