БЫЦЬ ПОБАЧ У ЦЯЖКУЮ ХВІЛІНУ

Праздники и будни

Такі прынцып пакладзены ў аснову дзейнасці самай старэйшай страхавой арганізацыі Рэспублікі Беларусь – Белдзяржстраху


ЗРАЗУМЕЛА, што чалавек больш за ўсё асцерагаецца за сваё здароўе і жыццё, дах над галавой, маёмасць, якая нярэдка набываецца гадамі, хвалюецца за дабрабыт самых дарагіх яму людзей. Калі патрэбна дапамога і падтрымка,  разлічвае на надзейных сяброў. І сярод такіх – найстарэйшая страхавая арганізацыя нашай краіны, якая свята прытрымліваецца правіла быць побач у цяжкую хвіліну. Не дзіўна, што з кожным годам узрастае цікавасць да яе паслуг. Толькі ад кліентаў прадстаўніцтва “Белдзяржстрах” па Брагінскім раёне за 11 месяцаў паступіла 174 млн 898 тысяч рублёў узносаў па добраахвотных відах страхавання. А гэта на 30,26% больш у параўнанні з аналагічным мінулагоднім перыядам (для параўнання: сярэднеабласны паказчык – 32,21%).


Па словах дырэктара прадстаўніцтва Вячаслава Гаўрылавіча Суржыка, на першае месца жыхары Брагіншчыны ўсё-такі ставяць сваё здароўе і жыццё, захаванне матэрыяльных даброт — найбольшая колькасць заключаных дагавораў на добраахвотнай аснове звязана з асабістым страхаваннем (ад няшчасных выпадкаў, траўм, хвароб і г.д) і маёмасным. Сабраная сума па гэтых відах са студзеня па кастрычнік уключна перавысіла 170 мільёнаў рублёў. Урэгулявана 198 паступіўшых заяў аб кампенсацыі матэрыяльнай шкоды. Самыя буйныя  грашовыя сумы атрымалі тыя, хто даверыў Белдзяржстраху захаванне сваіх транспартных сродкаў (33 млн 426 тыс. рублёў), жывёлы (31 млн 711 тыс. рублёў), кватэр (7 млн 318 тыс. рублёў), пабудоў (4 млн 550 тыс. рублёў).


Працуючы як з фізічнымі, так і з юрыдычнымі асобамі, прадстаўніцтва сёння прапаноўвае сваім кліентам каля 40 відаў паслуг. Сярод новых, напрыклад, страхаванне жылых памяшканняў у шматкватэрных дамах, пры якім аб’ектам абароны становяцца маёмасныя інтарэсы, звязаныя са стратай ці пашкоджаннем кватэры ў выніку стыхійных бедстваў ці няшчасных здарэнняў, неправамерных дзеянняў трэціх асоб. Непрыемнасці і бяда, згадзіцеся, аб сваім прыходзе не папярэджваюць. Затое можна пазбегнуць фінансавых затрат ад іх паследкаў, разлічваючы на грашовыя кампенсацыі, калі раптам успыхне пажар, здарыцца аварыя ацяпляльнай сістэмы, водаправодных і каналізацыйных сетак, у памяшканне пранікне вада, з’явяцца трэшчыны ў сценах і г.д.


Стала магчымым таксама рэпрадуктыўнае страхаванне жанчын і нованароджаных. Такі дагавор прадугледжвае выплаты з улікам самых розных, часам не зусім чакаемых варыянтаў працякання цяжарнасці і родаў, парушэнняў у стане здароўя дзіцяці. Гэта своеасаблівая прапанова падумаць аб будучыні загадзя.


І яшчэ адзін “свежы прадукт”, на які варта звярнуць увагу, – страхаванне на выгадных умовах вадзіцеляў і пасажыраў ад няшчасных здарэнняў. Як нельга дарэчы будзе такі поліс у выпадку непрадбачанага на дарозе.


Іншымі словамі, наколькі б не пашыраўся спектр паслуг, асноўная місія Белдзяржстраху – дапамагчы чалавеку справіцца з бядой. І зрабіць гэта максімальна хутка, кваліфікавана, карэктна. Дык ці варта ва ўсім спадзявацца на выпадак і лёс, калі ёсць магчымасць зараней абараніць сябе? Як анёлы-ахоўнікі, спяшаюцца з самымі добрымі намерамі да людзей страхавыя агенты, некаторыя ўжо больш дваццаці гадоў. Гэта Ніна Міхайлаўна Шкурко і Людміла Міхайлаўна Груда, якія атрымалі падзяку ад дырэктара філіяла “Белдзяржстрах” па Гомельскай вобласці М.М. Стоша за добрасумленную працу і істотны ўклад у развіццё страхавання, Тамара Аляксандраўна Грыцанок. Працяглы час застаецца вернай справе Кацярына Уладзіміраўна Тарасенка. Не займаць прафесіяналізму і эканамісту першай катэгорыі Алене Уладзіміраўне Пінчук.


Дагэтуль самымі цёплымі словамі ўзгадваюць у калектыве сваіх папярэднікаў, сённяшніх пенсіянераў, якія прысвяцілі рабоце ў кампаніі дзесяткі год: былога дырэктара прадстаўніцтва Васіля Аляксандравіча Нікалаенку, бухгалтара Валянціну Іванаўну Мартыненку, страхавых агентаў Таццяну Міхайлаўну Стулаву, Марыю Рыгораўну Прусянок, Марыю Іванаўну Уласенку і іншых.
Усім, хто так ці інакш звязаны са страхавой сферай, — шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Няхай нішто не перашкаджае смела глядзець наперад, павышаць якасць і культуру абслугоўвання, а кліенты Белдзяржстраху ніколі не расчароўваюцца ў сваім выбары!


Ці ведаеце вы, што…



  •  Гісторыя страхавання на тэрыторыі Беларусі налічвае больш 170 год. Яе вытокі звязаны з узнікненнем і развіццём страхавой справы ў Расійскай імперыі, у склад якой у канцы XVII стагоддзя ўвайшлі беларускія землі. У адрозненне ад еўрапейскіх краін, дзе вядучую ролю выконвала марское страхаванне, найбольш злабадзённым для Расіі (і Беларусі) было страхаванне ад агню. Пажары ў той час былі сапраўдным няшчасцем: за лічаныя гадзіны знішчалі не толькі сёлы, але і буйныя гарады, асуджаючы на галечу тысячы людзей.
    Каб засцерагчы краіну ад іншаземных страхоўшчыкаў і аблягчыць фінансавае становішча Айчыны, урад Кацярыны II увёў дзяржаўную манаполію на страхаванне. Маніфестам ад 28 чэрвеня  1786 года забаранялася страхаваць маёмасць у замежных страхавых кампаніях: «запрещаем всякому в чужие государства дома или фабрики здешние отдавать на страх и тем вывозить деньги во вред или убыток государственный».

  • Беларускае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства “Белдзяржстрах” было заснавана ў 1921 годзе, і ў 2006-м адзначыла свой 85-гадовы юбілей. У рэйтынгу айчынных страхавых арганізацый яно ўпэўнена лідзіруе па ўсіх асноўных паказчыках.

В. БЕЛЬЧАНКА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *