Звароты грамадзян

Вы можаце звярнуцца да кіраўніцтва рэдакцыі з дапамогай дзяржаўнай адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб размешчанай па адрасе https://обращения.бел.

Дзяржаўная адзіная (інтэграваная) Рэспубліканская інфармацыйная сістэма ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб – гэта інфармацыйная сістэма, прызначаная для падачы ў дзяржаўныя органы і іншыя дзяржаўныя арганізацыі электронных зваротаў і атрымання адказаў (апавяшчэнняў) на іх, а таксама для апрацоўкі электронных зваротаў, адказаў (апавяшчэнняў) на іх, іншай інфармацыі аб разглядзе зваротаў, аб пакіданні зваротаў без разгляду па сутнасці.

Для падачы электроннага звароту ў любую дзяржаўную арганізацыю заяўнік павінен зайсці на сайт https://обращения.бел і прайсці ідэнтыфікацыю і аўтэнтыфікацыю. Праз паказаны сайт (з выкарыстаннем асабістага кабінета) можна будзе атрымаць адказ на электронны зварот.

  • Адкліканне электроннага звароту ажыццяўляецца шляхам падачы пісьмовай заявы ці накіравання заявы ў электроннай форме.
  • Звароты выкладаюцца на беларускай або рускай мове.
  • Не дапускаецца ўжыванне ў зваротах нецэнзурных альбо абразлівых слоў ці выразаў.
  • У зваротах павінна быць інфармацыя аб выніках іх папярэдняга разгляду з дадаткам (пры наяўнасці) дакументаў, якія падцвярджаюць гэтую інфармацыю.

Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok,   Instagram,   VK,   Одноклассники,   Telegram,   Facebook,   Viber.