БУДЗЕ ПРАДУКЦЫЯ – БУДУЦЬ І ГРОШЫ

Сельское хозяйство

У РЭСПУБЛІЦЫ


У цэлым па рэспубліцы ў гэтым годзе пастаўлена задача атрымаць 10 млн тон збожжа, 9 млн тон бульбы, 4 млн тон цукровых буракоў. Акрамя гэтага, у гаспадарках усіх катэгорый плануецца сабраць 2,2 млн тон агародніны і 800 тысяч тон пладоў і ягад. Для грамадскай жывёлы травяныя кармы будуць нарыхтаваны ў аб’ёме 6,4 млн тон кармавых адзінак. Трэба будзе забяспечыць у разліку на адну ўмоўную галаву жывёлы вытворчасць у сельскагаспадарчых і іншых арганізацыях усіх відаў кармоў (уключаючы летнія зялёныя) у аб’ёме не менш як 38 ц кармавых адзінак, нарыхтоўку кармоў на стойлавае ўтрыманне – не менш як 25 ц.


У РАЁНЕ


Аб’ёмныя планы стаяць і перад працаўнікамі аграпрамысловага комплексу нашага раёна. Тэмп росту валавой сельгаспрадукцыі  ў гаспадарках усіх катэгорый павінен скласці 113%, у тым ліку ў жывёлагадоўлі – 111%, раслінаводстве – 114.


Грамадскаму сектару неабходна забяспечыць тэмп росту не ніжэй 118,7 % (у жывёлагадоўлі – 114,9%,  раслінаводстве – 121,4% ). Атрымаць валавой прадукцыі ў супаставімых цэнах на суму 106 млрд рублёў і забяспечыць прырост на 12 млрд.


Што неабходна для гэтага зрабіць? Валавы надой малака давесці да 26200 тысяч тон (у 2009-м фактычна надоена 22822 тысячы тон), яго вытворчасць у такім разе ўзрасце на 3378 тысяч тон. Да гэтага ёсць два шляхі: павялічыць пагалоўе і прадуктыўнасць жывёлы.


За кошт павелічэння прадуктыўнасці дойнага статка з 4180 кілаграмаў да 4576 жывёлаводы дадаткова атрымаюць 2162 тысячы тон малака, а за кошт павелічэння пагалоўя дойнага статка з 5461 да 5911 галоў – 1216 тысяч тон. Такія паказчыкі будуць дасягнуты за кошт уводу ў дзеянне новых вытворчых магутнасцяў: МТФ на 600 галоў у Вуглах з быспрывязным утрыманнем (КСУП «Брагінскі»), МТФ на 720 галоў у КСУП «Малажынскі»,  рэканструкцыі памяшкання на 100 галоў для раздою першацёлак на МТФ Рыжкаў (КСУП імя Жукава), будаўніцтва памяшкання на 200 галоў з бяспрывязным утрыманнем на Чамярыскай  МТФ  і аналагічнага – на Хракавіцкай КСУП «Чамярыскі».


Вытворчасць мяса буйной рагатай жывёлы патрэбна давесці да 3996 тысяч тон, на 521 тысячу тон больш, чым у 2009-м. Сярэднясутачныя прывагі ў такім разе павялічацца з 508 да 560 грамаў, а пагалоўе – з 19332 да 19642 (+310 галоў). Без рэканструкцыі памяшканняў не абысціся, на гэтыя мэты спатрэбіцца 1400 млрд рублёў.
У бягучым годзе сельгасвытворцы нашага раёна атрымалі 49 781 тысячу тон зерня. А ў 2010-м (уключаючы кукурузу), запланавалі сабраць 50,1 тысячы тон, накапаць 11,5 тысячы тон бульбы. Вытворчасць рапсу павінна скласці 7600 тысяч тон, на 2582 тысячы тон больш чым у 2009-м.


Па гэтых лічбах можна меркаваць аб тым, што год будзе напружаны, але, сканцэнтраваўшы намаганні і волю, намечанага можна дасягнуць. Для працаўнікоў нашага раёна гэта яшчэ і справа  гонару,  магчымасць  стаць  удзельнікамі рэспубліканскага фестывалю-кірмашу «Дажынкі» ў трэці раз.


Н. СІНІЛАВА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *