КАДРЫ РАЁНА

Грамадства


16 снежня 2009 года загадам Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь пракурорам Брагінскага раёна назначаны КУЛАЖАНКА  Сяргей Фёдаравіч, 25 лютага 1976 года нараджэння, ураджэнец в. Слабада Мазырскага раёна, беларус, адукацыя – вышэйшая.


У 1998 годзе закончыў юрыдычны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф.Скарыны па спецыяльнасці “Правазнаўства”. Пасля вучобы быў назначаны на пасаду памочніка Светлагорскага міжрайпракурора, а са снежня 1999-га – старшага памочніка. З красавіка 2004-га працаваў следчым Светлагорскай міжрайпракуратуры, з 1 лістапада 2004-га – памочнікам Мазырскага міжрайпракурора. З лютага 2007 года Сяргей Фёдаравіч Кулажанка займаў пасаду старшага памочніка Мазырскага міжрайпракурора, а з сакавіка 2009-га  ў сувязі з рэарганізацыяй – старшага памочніка пракурора Мазырскага раёна.


Жанаты, выхоўвае дваіх дзяцей.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *