ШТО ПАКАЗАЎ ПЕРАПІС

Грамадства

Як вядома, перапіс насельніцтва, які праводзіўся ў кастрычніку 2009-га, закончыцца 30 снежня 2011 года, калі будзе апрацавана ўся інфармацыя. Пакуль жа мы можам гаварыць толькі аб папярэдніх даных, атрыманых у час гэтай важнай кампаніі. Самае важнае пытанне, якое цікавіць жыхароў нашага раёна, колькі нас. Магу сказаць, што колькасць насельніцтва — 14 203 чалавекі. Гэта без уліку тых, хто прапісаны на тэрыторыі Брагіншчыны, але ў перыяд з 14 па 24 кастрычніка знаходзіўся за яе межамі. Людзі састарэлага ўзросту, напрыклад, паехалі да дзяцей, навучэнцы і студэнты праходзілі працэс апытання па месцы вучобы. Канчатковая лічба будзе вядома ў канцы 2011 года.


З гэтых 14 203 чалавек гараджане складаюць 6001: у Брагіне – 3950, у Камарыне – 2051. Колькасць жанчын у горадзе (3195) перавышае колькасць мужчын (2806). Такі ж малюнак і ў цэлым па раёне: жаночае насельніцтва — 7518 чалавек, мужчынскае – 6685.


 В. ДУДАЛЬ,
начальнік аддзела статыстыкі



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *