УХІЛІМ ПРЫЧЫНЫ – ЗНІКНУЦЬ І ЗЛАЧЫНСТВЫ

Территория закона

На мінулым тыдні пракурор Брагінскага раёна С.Ф. Кулажанка правёў нараду з кіраўнікамі арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў раёна, старшынямі сельскіх Саветаў. Тэма, якая на ёй разглядалалася, датычылася стану законнасці па барацьбе  з карупцыяй у Брагінскім раёне  ў  2009 годзе. Спачатку Сяргей Фёдаравіч прааналізаваў вынікі дзейнасці пракуратуры ў гэтым напрамку, адзначыў як станоўчыя, так і адмоўныя моманты, расказаў аб планах на 2010 год.



Асноўная ўвага будзе звернута на выяўленне ўмоў і прычын, якія выклікаюць карупцыйныя правапарушэнні, у сістэме аграпрамысловага комплексу і гандлю. Без ведання і аналізу сітуацыі нельга выпрацаваць метады барацьбы з карупцыйнымі праяўленнямі. Выкарыстанне сваіх паўнамоцтваў з мэтай абагачэння, крадзяжу – з’ява нярэдкая. Пракуратура будзе высвятляць, як людзі, якія парушылі закон, прымаліся на работу, ці ажыццяўляўся кантроль за іх дзеяннямі. Крадзяжы матэрыяльных каштоўнасцяў прадаўцамі магазінаў складаюць асноўную частку парушэнняў антыкарупцыйнага заканадаўства.
Сяргей Фёдаравіч растлумачыў, чаму менавіта так расцэньвае закон іх учынкі. Артыкул 210 кваліфікуецца як “Крадзяжы з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў”. Ёсць розніца паміж растратамі і крадзяжамі. Чаму гэта адбываецца, і будзе ўстаноўлена.


Пракурор раёна звярнуўся да прысутных з просьбай дапамагаць у выяўленні злачынстваў на тэрыторыі раёна. Без удзелу  грамадскасці змагацца з негатыўнымі з’явамі ў нашым жыцці складана.


Н. СІНІЛАВА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *