ЗА ВОПЫТАМ ЕХАЦЬ НЕ ПАТРЭБНА

Сельское хозяйство

Добры прыклад побач


Ва ўсіх катэгорыях гаспадарак атрымана валавой прадукцыі на суму 90,8 млрд рублёў, у тым ліку ў грамадскім сектары – на 63,8 млрд. На долю насельніцтва прыпадае 27 млрд. Тэмп росту да ўзроўню 2008 года пры заданні 113% забяспечаны на ўзроўні 111,5%.


У агульным аб’ёме прадукцыі  грамадскі сектар займае 70,3% (у мінулым годзе – 64,4%), насельніцтва — 29,7% (у 2008-м — 35,6%). Дарэчы, тэмп росту валавой прадукцыі грамадскі сектар забяспечыў на 117,1% пры заданні 115%.


Вытворчасць прадукцыі жывёлагадоўлі ў параўнанні з мінулым годам узрасла на 15,3%: малака – на 11,6%, мяса буйной рагатай жывёлы – на 19,3%, свініны – на 50,6%. Павялічылася і вытворчасць раслінаводчай прадукцыі на 18,4%. У агульным аб’ёме яна займае ў грамадскім сектары 57,3%, або на суму 36,6 млрд рублёў, прадукцыя жывёлагадоўлі – 42,7% (на суму 27,2 млрд рублёў).
Сярод гаспадарак першапачаткова ўстаноўленае заданне па выкананні прагнозных паказчыкаў пад сілу аказалася толькі ўнітарнаму сельскагаспадарчаму прадпрыемству КСУП «Чамярыскі» (127% замест 121%). А скарэкціраванае потым  і змененае выканана ўсімі.


У параўнанні з мінулагоднім прадукцыі атрымана на 9,3 млрд больш. Самае высокае прыбаўленне забяспечыў КСУП «Чамярыскі» (на 2,1 млрд рублёў), імя Жукава – на 1,9, «Брагінка» і КСУП «Саўгас «Камарынскі» — 0,5, «Брагінскі» — на 1,3, «Малажынскі» — на 1,9, «Пераможнік» — на 1,1 млрд.


Калі размяркоўваць займаемыя месцы  па  аб’ёмах вытворчасці прадукцыі, першынство сярод гаспадарак неабходна аддаць «КСУП «Малажынскі» (на суму 15 млрд, удзельная вага ў структуры раёна – 23,6%). На другім месцы КСУП «Брагінскі». Тут атрымана прадукцыі на 10 млрд, удзельная вага – 15,8%.  КСУП «Чамярыскі» з паказчыкамі 9,9 млрд і 15,6% — на трэцім месцы.
Далей месцы размяркоўваюцца  наступным чынам: КСУП імя Жукава, КСУП «Саўгас «Камарынскі», КСУП «Пераможнік», КСУП «Брагінка».


Нязменнымі застаюцца першыя тры месцы і пры аналізе дзейнасці гаспадарак па такім паказчыку, як аб’ёмы атрыманай жывёлагадоўчай прадукцыі: КСУП «Малажынскі» — на суму 6,5 млрд, што складае 24,1% ад агульнараённага паказчыка, КСУП «Брагінскі» — 5,2 млрд і 19,4%, КСУП «Чамярыскі» — 4 млрд і 14,8%. Затым ідуць КСУП «Пераможнік» (3,4 млрд і 12,8%), КСУП «Саўгас «Камарынскі» (3,2 млрд і 11,9%), КСУП імя Жукава (2,9 млрд і 10,9%),  КСУП «Брагінка» (1,6 млрд і 6,1%).


Прадукцыйнасць працы ў гаспадарках розная. У сярэднім па раёне ў разліку на кожнага працуючага атрымана прадукцыі па 42,7 млрд рублёў, у тым ліку: КСУП імя Жукава — 34,8, «Брагінка» — 52,3, «Брагінскі» — 75,6, «Чамярыскі» — 52,7, «Малажынскі» — 39, «Пераможнік» — 48,7, КСУП «Саўгас «Камарынскі» — 29,8.


Важным паказчыкам пры ацэнцы работы з’яўляецца  вытворчасць прадукцыі ў супаставімых цэнах у разліку на 100 гектараў сельгасугоддзяў. У цэлым па раёне прадукцыі атрымана на суму 124,6 млн, у КСУП імя Жукава на 100 га сельгасугоддзяў – на 135,9 млн, «Брагінка» — 141,6, «Брагінскі» — 127,8, «Чамярыскі» — 123,9, «Малажынскі» — 144,4, «Пераможнік» — 131,1, КСУП «Саўгас «Камарынскі» — 83,9 млн.
Асноўныя мэтавыя паказчыкі па рэалізацыі зерня і рапсу выкананы ў поўным аб’ёме, а па жывёлагадоўчай прадукцыі, нягледзячы на вялікі рост, не.


Эканамічную эфектыўнасць ацэньвае такі паказчык, як рэалізацыя малака ад каровы. У КСУП імя Жукава ён роўны 3389 кілаграмам, у КСУП «Брагінскі» — 4483. Па 3634 кілаграмы малака ад кожнай каровы рэалізаваў КСУП «Чамярыскі»,  КСУП «Малажынскі» — па 2980. Больш за ўсіх — КСУП «Пераможнік» (5318 кг), КСУП «Саўгас «Камарынскі»  (2767 кг). Усяго па раёне – 3399 кілаграмаў.


Не выкананы ў мінулым годзе і такі паказчык, як закуп жывёлы і малака ў насельніцтва. Не справіліся з ім амаль  усе сельгаспрадпрыемствы (выключэнне – КСУП «Брагінскі» — 107,9%). У 2009-м было закуплена ў насельніцтва па 998  кілаграмаў малака ад кожнай каровы, што менш мінулагодняга на 18 кг.  У 2010-м заданнем прадугледжана закупіць у прыватным сектары ў разліку на карову па 1250 кілаграмаў малака.


Мінулы год усе сельскагаспадарчыя прадпрыемствы раёна завяршылі са станоўчым вынікам. Праўда, адны працавалі лепш, другія – крыху горш. Як эфектыўна гаспадарыць, каб мець добрыя паказчыкі, павучыцца ёсць у каго. За вопытам не трэба нікуды ездзіць, ён – побач. Неабходна толькі дасягненні перадавікоў зрабіць здабыткам усіх. Гэта – галоўная задача, выкананне якой дазволіць палепшыць фінансавае становішча ў бягучым годзе.


В. ДЗЕГЦЯРЭНКА,
начальнік планава-эканамічнага аддзела ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *