ПРЫ АКТЫЎНЫМ УДЗЕЛЕ ГРАМАДЗЯН

Грамадства

У нашым раёне ўтвораны 33 выбарчыя акругі па выбарах дэпутатаў у раённы Савет дэпутатаў, у пасялковыя Саветы – 11, а ў сельскія – 80 (усяго 124 акругі).


У раённы Савет вылучаны 34 кандыдаты ў дэпутаты,  11 – у пасялковыя і 80 – у сельскія Саветы дэпутатаў. Грамадзянамі шляхам збору подпісаў у раённы Савет вылучаны 21 кандыдат (6 – у пасялковыя і 73 –у  сельскія Саветы дэпутатаў). Працоўныя калекты хочуць бачыць дэпутатамі раённага Савета 13 сваіх прадстаўнікоў, пасялковых – пяць і сельскіх – сем.


З вылучаных кандыдатаў у дэпутаты раённага Савета дэпутатаў грамадзян ва ўзросце да 30 гадоў — тры чалавекі, у пасялковыя – адзін і шэсць –  у  сельскія  Саветы.  Грамадзян Расійскай Федэрацыі сярод прэтэндэнтаў на месца дэпутата няма, а вось жанчын – 12 у раённы Савет, дзве – у пасялковыя  і 50 – у сельскія Саветы.


Па сферах дзейнасці малюнак вырысоўваецца такі: адукацыя, культура, навука, ахова здароўя прадстаўлены шасцю кандыдатамі ў раённы Савет, адным – у пасялковыя  і 23 – у сельскія Саветы; гандаль, бытавое абслугоўванне насельніцтва – двума кандыдатамі ў раённы і сямю – у сельскія Саветы; дзяржаўныя органы – дзевяццю кандыдатамі ў раённы Савет, адным – у пасялковыя і 12 – у сельскія Саветы. Праваахоўныя органы і ваенную службу прадстаўляюць па адным кандыдаце ў раённы і пасялковыя, два – у сельскія Саветы дэпутатаў. Два кандыдаты прэтэндуюць на дэпутацкае месца ў раённым Савеце і столькі ж – у пасялковых ад сферы прамысловасці, транспарту і сувязі, а ў сельскія – шэсць.


Аграрыі хочуць бачыць сярод дэпутатаў раённага Савета дэпутатаў 11 сваіх прадстаўнікоў (столькі  і вылучана кандыдатаў), у пасялковых – чатыры, а ў сельскіх Саветах – 23. Іншыя сферы дзейнасці прадстаўляюць тры прэтэндэнты ў дэпутаты раённага Савета, адзін – у пасялковыя і пяць – у сельскія Саветы дэпутатаў. Непрацуючыя на месца дэпутата раённага Савета не прэтэндуюць, а ў пасяковыя – адзін, сельскія Саветы – два.


На тэрыторыі раёна ўтвораны 22 участковыя выбарчыя камісіі па выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў.  Колькасны састаў камісій сфарміраваны наступным чынам: дзяржаўныя служачыя  —  чатыры,  грамадзяне ва ўзросце да 30 гадоў – 18, жанчыны – 99 (62%).


У састаў камісій уключаны прадстаўнікі працоўных калектываў (13, або 8,1%), грамадскіх аб’яднанняў – 61, або 37,9%, а таксама грамадзяне шляхам падачы заяў (87, або 54%).


Ад камуністычнай партыі Беларусі ў састаў камісій уключаны адзін прадстаўнік, дзевяць – ад Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Беларускі саюз жанчын накіраваў сем сваіх прадстаўніц, што складае 5%, а Беларускае грамадскае аб’яднанне ветэранаў – 8 (5%). Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі палічыла мэтазгодным прадставіць 36 чалавек (23%), а ўсяго ў саставе камісій 161 чалавек (100%).


П. ГОЛІК,
старшыня раённай камісіі



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *