Дадатковыя мільёны

Грамадства

Сёлета падаражэлі матэрыяльна-тэхнічныя рэсурсы, якія выкарыстоўваліся ў сельгасвытворчасці. Цэны на газ з пачатку 2010 года павысіліся на 27 працэнтаў, на электраэнергію – на 11,4, нафтапрадукты – на 9 працэнтаў. У сувязі з гэтым выраслі і затраты, таму ўрад падняў закупачныя цэны на буйную рагатую жывёлу, свіней, малако.


Начальнік плана-эканамічнага аддзела ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання В.Р. Дзегцярэнка падлічыла,  які даход будуць мець гаспадаркі нашага раёна з улікам таго, што закупачныя цэны на буйную рагатую жывёлу і малако ўзраслі на дзесяць працэнтаў, на свіней – на пяць.


-З улікам планавай рэалізацыі мяса сельгаспрадпрыемствы  дадаткова атрымаюць 603 млн рублёў, — падвяла рысу Валянціна Рыгораўна. – І дадала: КСУП імя Жукава будзе мець 50 млн, “Брагінка” –25,  ордэна Леніна “Брагінскі” – 81 млн. КСУП “Чамярыскі” павялічыць даход ад продажу мяса на 76 млн, а найбольш – “Малажынскі” (147 млн). “Пераможніку” пасля павелічэння закупачных цэн дастанецца 101 млн, а КСУП “Саўгас “Камарынскі” – 123.


Улічваючы аб’ёмы малака, якое гаспадаркі адпраўляюць на перапрацоўчае прадпрыемства, іх даход складзе 1 млрд 150 млн рублёў. КСУП імя Жукава атрымае 120 млн, “Брагінка” – 80. Найбольшыя сумы  будуць мець КСУП “Малажынскі” (300 млн) і “Брагінскі” (240). У касу “Чамярыскага” паступіць 180 млн, “Пераможніка” – 150, а КСУП “Саўгас “Камарынскі” – 80 млн.


Калі суміраваць дадатковыя паступленні, якія сельгасвытворцы атрымаць пасля павелічэння закупачных цэн на малако і мяса, атрымаецца ўнушальная лічба – 1  млрд 753 млн рублёў. Гэтых грошай хопіць, як сцвярджаюць эканамісты, на гадавую заработную плату працоўнаму калектыву буйной гаспадаркі.


Н. СІНІЛАВА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *