РАБОЧЫ ДЗЕНЬ ПЕРАНОСІЦЦА

Грамадства

У Беларусі пераносіцца рабочы дзень з панядзелка 12 красавіка на суботу 17 красавіка бягучага года. Такое рашэнне змешчана ў пастанове ўрада нумар 490 ад 1 красавіка 2010 года.


Арганізацыям прадастаўляецца права з улікам спецыфікі вытворчасці (работы) ажыццяўляць перанос рабочага дня ў іншым парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам. Такім чынам, для большасці работнікаў Беларусі нерабочымі будуць чатыры дні запар: 10, 11, 12 і 13 красавіка (Радаўніца).



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *