АДКАЗНАСЦЬ НЯСЕ ГРАМАДСКАСЦЬ

Грамадства

З любымі праблемамі, бядой, непрыемнасцямі лягчэй спраўляцца разам, тым больш, калі закранаюцца дзіцячыя інтарэсы. Прайсці міма несправядлівасці і небяспекі, парушэння правоў непаўналетніх – значыць пракласці шлях злачыннасці і распусце, бяздушнасці і іншым чалавечым заганам, зрабіць іх нормай. А гэта для цывілізаванай нацыі недапушчальна. Грамадскасць нясе вялікую адказнасць за пакаленне, якое прыйдзе на змену сённяшнім кіраўнікам, спецыялістам, працаўнікам вёскі, за будучыню сваёй краіны.


Невыпадкова актыўны ўдзел грамадскіх  аб’яднанняў  у  правядзенні выхаваўчай і прафілактычнай работы з нядбайнымі бацькамі прадугледжаны Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у нядобранадзейных сем’ях”. Якая дзейнасць вядзецца з іх боку ў даным напрамку, абмяркоўвалася на чарговым пасяджэнні каардынацыйнага савета па рэалізацыі вышэйуказанага дакумента на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Г.М. Бабрынёвай.


Самая вялікая колькасць абавязаных асобаў, якія павінны вяртаць затрачаныя дзяржавай сродкі на ўтрыманне іх дзяцей, налічваецца ў працоўных калектывах сельскагаспадарчай галіны – 39. За кожнай з іх, як адзначыў старшыня раённай прафсаюзнай арганізацыі аграрыяў В.І. Балобан, замацаваны член прафкама.


Пры працаўладкаванні такія грамадзяне ставяцца на прафсаюзны ўлік, азнаямляюцца з калектыўным дагаворам. Пад пільным кантролем – яўка на работу, адлічэнні сродкаў з заробкаў, сумесна з аддзелам кадраў аналізуюцца табелі працоўнага часу гора-бацькоў.  Пры пярвічных арганізацыях у большасці прадпрыемстваў створаны такія камісіі, як жыллёва-бытавая, садзейнічання сям’і і школе, па барацьбе з п’янствам. Яны цесна ўзаемадзейнічаюць з установамі адукацыі, камісіямі і інспекцыяй па справах непаўналетніх, іншымі зацікаўленымі структурамі. Але, нягледзячы на ўсё большую і большую ролю прафсаюзных арганізацый у справе, што ставіць на мэце захаванне сем’яў, цалкам пераадолець адмоўныя тэндэнцыі і пазбегнуць пралікаў не так проста. Прафсаюзнаму актыву ў даным напрамку яшчэ ёсць над чым працаваць.


Уздзеянне словам, накіраванае на разнастайныя аспекты дзіцяча-бацькоўскіх адносінаў, пакладзена ў аснову прафілактычнай і выхаваўчай работы з абавязанымі асобамі ва ўзросце  да  31   года   раённай   маладзёжнай арганізацыі. Як паведаміла выконваючая абавязкі першага сакратара раённага камітэта ГА “БРСМ” Н.М. Фурс, на тэрыторыі Брагіншчыны такіх налічваецца тры чалавекі. Сумесна з камісіяй па справах непаўналетніх штотыднёва наведваюцца праблемныя сем’і, у якіх падрастаюць дзеці, складаюцца акты матэрыяльна-бытавых умоў.


Інфармацыя, што падрыхтавала старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Н.І. Пінчук, утрымлівала звесткі, як адсочваецца вяртанне дзяржаве грашовых расходаў абавязанымі асобамі, якім чынам змагаюцца педагогі з праблемай сацыяльнага сіроцтва пры жывых бацьках.  


В. БЕЛЬЧАНКА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *