ВЕСНАВЫЯ КЛОПАТЫ

Сельское хозяйство

Традыцыйнымі сталі штомесячныя раённыя нарады спецыялістаў аграпрамысловага комплексу. На гэты раз у КСУП “Брагінка” сабраліся кіраўнікі гаспадарак, галоўныя заатэхнікі, ветэрынарныя ўрачы, аграномы, каб падвесці вынікі работы жывёлагадоўлі за 4 месяцы, абмеркаваць задачы на бліжэйшы час. У рабоце прыняў удзел старшыня райвыканкама А.П. Ятчанка.



Пад’язджаючы да адміністрацыйнага будынка, які знаходзіцца на тэрыторыі машыннага двара, нельга было не заўважыць, наколькі ён змяніў свой выгляд. Тэрыторыю значна зменшылі, абгарадзілі, навялі парадак. Не кідаецца ў вочы пустазелле – зямля перапахана і засеяна.


Як адзначыла дырэктар Т.С. Кудан, гаспадарка спецыялізуецца ў асноўным на вытворчасці малака, мяса, займаецца вырошчваннем раслінаводчай прадукцыі. За межамі раёна карыстаецца попытам цыбуля, бульба.


Удзельнікі  семінара  пазнаёміліся са становішчам спраў у жывёлагадоўлі, у прыватнасці, з кармленнем і ўтрыманнем дойнага статка, цялят, а таксама добраўпарадкаваннем тэрыторыі, бытавымі ўмовамі і многім іншым.


Прыемнае ўражанне засталося пасля наведвання МТФ “Кавака”. Тут многа чаго змянілася за апошні час, і не толькі ў санітарным стане. У адным з памяшканняў утрымліваецца 50 першацёлак, надой ад кожнай з якіх у гэтыя дні складае па 19 кілаграмаў. Усё астатняе пагалоўе – на пашы каля Міхнаўкі.


У другім памяшканні, дзе працуюць дзве даяркі, плануецца рэканструкцыя з устаноўкай малакаправода, халадзільнага абсталявання.
У мінулым годзе правялі рэканструкцыю былога кароўніка, стварылі неабходныя кліматычныя ўмовы для цялят да шасцімесячнага ўзросту. Тут зімою цёпла і суха, а летам гадаванцы не пакутуюць ад спёкі.


У той дзень, калі  праходзіў  семінар, будаўнічая брыгада займалася агароджваннем фермы. На прылягаючай тэрыторыі – парадак. Вялікі аб’ём работ правялі летась і на цэнтральнай МТФ “Шкураты”. Калі дойны статак на кругласутачнай пасьбе, у памяшканні знаходзяцца быкі заключнага адкорму.


У гаспадарцы наладжаны халодны метад вырошчвання цялят, якія круглы год утрымліваюцца на дварэ ў клетках-доміках. Аб яго асаблівасцях расказаў жывёлавод А.А. Нікіценка. Як адзначыла дырэктар, Аляксандр Аляксандравіч — чалавек адказны, добрасумленны. З’яўляецца пераможцам раённага спаборніцтва сярод жывёлаводаў, сёлета ўвайшоў у лік лепшых у рэспубліцы.


Далейшы маршрут – многакампанентная паша. Удзельнікі семінара пазнаёміліся з арганізацыяй пасьбы, доглядам за пашай. Тут, каля Новага Пуці, у летнім лагеры знаходзіцца 300 галоў дойных кароў. Здаецца, для павелічэння вытворчасці малака створаны ўсе ўмовы. Пастухі забяспечаны гарачым харчаваннем.
У гаспадарцы перайшлі на трохразовае даенне кароў.  Ранішняя дойка   пачынаецца   ў   6.00,   абедзенная – у 13.00, і ў 19.00 – вячэрняя. У сувязі з гэтым і павялічыліся расцэнкі на 20%.


У мінулым годзе механізатары КСУП “Брагінка” забяспечылі добрую кармавую базу на зімоўку. Сёлета яны першымі ў раёне вывелі тэхніку на сенажаці. Праўда, ёсць праблема з граблямі, якія плануюць набыць у лізінг.


Галоўны аграном упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання П.І. Бухавец спыніўся на хімпраполцы яравых зерневых, на тэхналогіі нарыхтоўкі кармоў. Каб зберагчы высокае ўтрыманне караціну, неабходна пачынаць уборку траў з 4.00. Цяпер самыя аптымальныя тэрміны для закладкі сенажу, пры гэтым неабходна выкарыстоўваць кансервант “Лаксін” (1 літр на 15-16 тон зялёнай масы).


Немалаважным з’яўляецца і падрыхтоўка траншэяў, пад’ездаў да іх, правільная трамбоўка — ад гэтага ў многім залежыць якасць кармоў.
—Зялёнаму жніву старт дадзены, — адзначыў А.П. Ятчанка. — Неабходна  арганізавана ўключыцца ў работу: чым хутчэй убяром майскія травы, тым хутчэйпадрастуць яны да другога ўкосу. Важна не ўпусціць тэрміны.


На плянарным пасяджэнні галоўны эканаміст упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання А.У. Гардзейчык інфармавала аб выкананні прагнозных паказчыкаў за чатыры месяцы, пазнаёміла з фінансавым становішчам гаспадарак. Ва ўсіх катэгорыях сельгаспрадпрыемстваў атрымана прадукцыі 12 568 млн рублёў, у тым ліку ў грамадскім сектары – на 10 838 млн (86,2%). На долю насельніцтва прыпадае 1730 млн (13,8%). Прагнозныя паказчыкі выкананы на 110,8% пры заданні 113%.


Вытворчасць прадукцыі мяса буйной рагатай жывёлы ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года ўзрасла на 19,3%, малака – на 8,7%, у той час як вытворчасць свініны знізілася на 4,4%. У выніку недаатрымана валавой прадукцыі на суму 255 млн рублёў.


Сярод гаспадарак ўстаноўленае заданне па выкананні прагнозных паказчыкаў пад сілу аказалася толькі КСУП імя Жукава – 124,4% замест 122%.
Па аб’ёмах вытворчасці першае месца заняло КСУП “Малажынскі” – 24% ад агульнараённых, КСУП “Брагінскі” і “Саўгас “Камарынскі” – па 18,5% і
У сярэднім па раёне на кожнага работніка атрымана прадукцыі на суму 8 млн 186 тысяч рублёў. Вышэй сярэднераённага гэты паказчык у КСУП “Брагінскі” (15 млн 112 тыс.), “Пераможнік” (10 млн 298 тыс.), “Чамярыскі” (9 млн 964 тыс.). У той час як у КСУП імя Жукава – 4 млн 619 тыс. рублёў, “Брагінка” – 6 млн 352 тыс., “Саўгас “Камарынскі” – 6 млн 459 тыс.


Спынілася Ала Уладзіміраўна на вытворчасці і рэалізацыі малака. За чатыры месяцы найбольшы рост забяспечылі КСУП “Саўгас “Камарынскі” і імя Жукава. Рэалізацыя малака ў параўнанні з мінулым годам павялічылася на 6,8%. Ніжэй сваіх магчымасцяў спрацавала КСУП “Брагінскі”, якое  знізіла аб’ёмы рэалізацыі на 8,5%, ці на 123 тоны, і недаатрымаў 96 млн рублёў.


Таварнасць малака склала 77,8%, што ніжэй мінулага года на 1,4%. Вышэй запланаванай (85%) яна толькі ў КСУП імя Жукава —87,3%.
Што датычыцца якасці, то за чатыры месяцы гатункам “экстра” было рэалізавана 2,8% ад агульнага аб’ёму прадукцыі. Вышэйшым гатункам адпраўлена на перапрацоўку 87,7%, першым – 9,4% і другім – 0,2%. Ад рэалізацыі малака ніжэйшай якасцю недаатрымана 71 млн рублёў, на кожнай тоне страты склалі 10,6 тысячы.


Усе гаспадаркі, акрамя КСУП “Брагінскі”, павялічылі выручку ад рэалізацыі прадукцыі. У цэлым па раёне яна ўзрасла на 18%, а ў КСУП імя Жукава – на 70%, на 41% — у КСУП “Чамярыскі”, на 27% — у КСУП “Пераможнік”, на 24% — у КСУП “Брагінка”.


Ала Уладзіміраўна пазнаёміла з вынікамі работы па вытворчасці малака за зімова-стойлавы перыяд. Пераможцам прызнана КСУП “Саўгас “Камарынскі”,  якое забяспечыла рост прадукцыі на 30,8%. На другім месцы аказалася КСУП імя Жукава – 25,1%.


Намеснік начальніка райсельгасхарчу М.А. Раманюк завастрыў увагу на рабоце жывёлагадоўлі. Пагалоўе буйной рагатай жывёлы скарацілі дзве гаспадаркі – КСУП “Пераможнік” і імя Жукава.


Ад фуражнай каровы надоена па 1508 кілаграмаў малака (+127 кг да ўзроўню мінулага года). Большая прыбаўка – у КСУП “Саўгас “Камарынскі” – 583 кілаграмы, імя Жукава – 207.


Валавыя прывагі буйной рагатай жывёлы да аналагічнага перыяду мінулага года склалі 124,3%, сярэднясутачныя – 583 грамы (+82 гр).


Прагучалі крытычныя заўвагі ў адрас тых гаспадарак, якія з-за неарганізаванага пераходу на пашавы перыяд у маі знізілі вытворчасць малака. Цяпер самы аптымальны час на танных кармах атрымаць прадукцыю і ўпусціць яго недаравальна.


Т. ЦІШКЕВІЧ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *