ВЫКАРЫСТАЦЬ УСЕ МАГЧЫМАСЦІ

Сельское хозяйство

У гэтыя гарачыя майскія дні ў гаспадарках раёна адчуваецца напружаны рытм работы. Пасля цёплых дажджоў трава хутка пайшла ў рост,  і цяпер галоўнае – хутчэй іх убраць.  Першы ўкос  павінена быць завершаны  у першай  палове  чэрвеня.


Як адзначылі ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання, масавая касьба пачалася ва ўсіх сельгаспрадпрыемствах Брагіншчыны. У раёне распрацаваны план нарыхтоўкі траў першага ўкосу. Неабходна мець 13487 тон майскага сена. Усяго да зімова-стойлавага перыяду запланавана назапасіць 75 439 тон сенажу,  129 800 — сіласу, 14 850 — сена. На адну ўмоўную галаву жывёлы – не менш 25 цэнтнераў кармавых адзінак.


Работы вядуцца з ўлікам умоў надвор’я. У асноўным ідзе нарыхтоўка сенажу, якога на 28 мая назапашана 16 756 тон. Асабліва хуткімі тэмпамі вядзецца яна ў КСУП “Брагінскі” – 51,2%.


Вялікая ўвага надаецца захоўванню тэхналагічнага працэсу, якасці кармоў. Пры закладцы ў траншэі зялёнай масы прымяняецца  біякансервант  “Лаксіл”,  вядзецца кантроль за яе вільготнасцю і тэмпературай.


Да зімоўкі павінны прыйсці і з добрым запасам сена. На 28 мая ўжо скошана 3586 гектараў (26,5%), убрана — 2530. Хуткімі тэмпамі ідзе яго нарыхтоўка ў КСУП імя Жукава і “Брагінскі”.


Травастой сёлета выдатны. Ёсць рэальная магчымасць нарыхтаваць кармоў больш мінулагодняга.


Адначасова механізатары займаюцца і доглядам пасеваў, праводзяць мерапрыемствы па ахове ад хвароб і пустазелля. Падкормлена 57% плошчаў яравых зерневых культур. Ужо закончылі хімпраполку яравых зерневых такія сельгаспрадпрыемствы, як КСУП імя Жукава, “Брагінскі”, бульбы – імя Жукава. Пачалася апрацоўка фунгіцыдамі  яравых і азімых.


Не забываюць у гаспадарках і аб кукурузе. З плана 6500 гектараў правялі хімпраполку на 2920 (44,9%). Першую міжрадавую апрацоўку бульбы закончылі ўсе гаспадаркі, акрамя КСУП “Малажынскі”.


Адна з галоўных задач у цяперашні час – стварыць многакампанентную пашу. У цэлым па раёне патрэбна закласці яе на плошчы 520 гектараў.


У апошнія дні ідуць кароткачасовыя дажджы. Але ж нельга чакаць літасці ад прыроды, патрэбна максімальна выкарыстоўваць кожную пагодную гадзіну, па магчымасці аптымальна манеўраваць тэхнікай. Работ яшчэ хапае.


Т. ЦІШКЕВІЧ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *