БЕЗ ФАРМАЛІЗМУ

Сельское хозяйство

Прайшло амаль паўгода з моманту правядзення ў гаспадарках раёна справаздачных сходаў, на якіх абмяркоўвалася пытанне закупу малака і маладняку буйной рагатай жывёлы ў насельніцтва. Ці не сталі словы аб важнасці гэтай справы пустым гукам,  высвятляецца зараз. Як расказала спецыяліст па закупках і якасці сельгаспрадукцыі райсельгасхарчу Н.М. Купрыенка,  КСУПы павінны закупіць за год 570 галоў буйной рагатай жывёлы (70% ад наяўнага пагалоўя). На 14 чэрвеня заданне выканана  на  55%  (255 галоў).


У той жа час у КСУП “Малажынскі” і “Пераможнік” працэнт выканання гадавога задання складае 91%, у КСУП “Брагінка” –76%, “Чамярыскі” –73. У лік тых, хто пагаршае раённы паказчык і адмоўна ўплывае на сітуацыю, трапілі КСУП “Брагінскі” (27%), імя Жукава (26%) і КСУП Саўгас “Камарынскі” (3%). На думку спецыяліста, заключыць дагаворы з насельніцтвам – мала, неабходна сачыць за тым, як яны выконваюцца, весці з людзьмі работу пастаянна, у тым ліку  і індывідуальна з кожным.


Н. МІХАЙЛАВА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *