І ТЭМПЫ, І ЯКАСЦЬ

Сельское хозяйство

НАРЫХТОЎКА кармоў для грамадскай жывёлы звычайна працягваецца да глыбокай восені. Хлебаробы нашага раёна сканцэнтравалі ўсе сілы і сродкі, каб уборку траў першага ўкосу правесці да пачатку жніва зерневых. У час была праведзена падкормка траў для атрымання паўнацэннага другога ўкосу.
На 28 чэрвеня з плана 3175 гектараў скошана 1108 (34,8%), убрана 615 гектараў.


Хуткімі тэмпамі вядзецца нарыхтоўка кармоў у КСУП імя Жукава, дзе ўжо скошана 93,3% плошчаў, “Пераможнік” – 51,4%. А вось КСУП “Брагінка” з запланаваных 400 гектараў траў  другога ўкосу не скасіў ніводнага.


Усяго па раёне нарыхтавана 5544 тоны сена (43,65). І тут ў лідарах КСУП імя Жукава – 74,0%. Механізатары гэтай гаспадаркі назапасілі 157,6% сенажу (па раёне – 114,7%), прыступілі і да нарыхтоўкі сіласу.


На ўмоўную галаву жывёлы ёсць 10,8 цэнтнераў кармавых адзінак. Больш за ўсіх – у КСУП “Брагінка” – 15,5 цэнтнера, “Брагінскі” – 14,6, “Чамярыскі” – 13,4, імя Жукава – 13,0.


Абкошванне зерневых палёў перад жнівом не павінна быць па-за ўвагай агранамічнай службы. Гэтая работа больш арганізавана праходзіць у КСУП “Брагінка”.
Клопатаў патрабуюць усе культуры. Без якаснага догляду пасеваў нельга атрымаць высокіх ураджаяў. Сёлета пасеяна 6825 гектараў кукурузы, з якіх 1200 – на зерне. Віды на ўраджай нядрэнныя. Цяпер праводзяцца падкормка азотнымі ўгнаеннямі і міжрадковая апрацоўка. Не на належным узроўні арганізавалі падкормку ў КСУП “Пераможнік” – 63% (па раёне – 91%). А вось міжрадковая апрацоўка маруднымі тэмпамі праходзіць у КСУП “Брагінскі” – 11%, “Чамярыскі” – 35%, імя Жукава – 39%.


Пад кукурузу на зерне ўнесены мікраўгнаенні на ўсёй плошчы.
Механізатары КСУП “Чамярыскі”, “Малажынскі”, “Пераможнік” закончылі хімпраполку яравога рапсу. Гэтыя гаспадаркі разам з КСУП імя Жукава таксама правялі інсекцыйную апрацоўку.


Калі яравы рапс патрэбна ратаваць ад кветкаеда, бульбу — ад каларадскага жука. Другую фунгіцыдную апрацоўку на 150 гектарах ўжо правялі ў КСУП імя Жукава. Пачалі гэтую работу ў КСУП “Чамярыскі” і “Пераможнік”.


П. БУХАВЕЦ,
галоўны аграном
упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *