ПАСТАЯННЫ КЛОПАТ

Грамадства

Па тым, як выглядаюць нашы двары і вуліцы, паркі і скверы, дарогі і вытворчыя ўчасткі,  можна меркаваць аб сумленнасці і працалюбстве мясцовага люду. Стан населеных пунктаў у значнай ступені адлюстроўвае ўзровень нашай агульнай культуры, гаспадарлівасці, адносінаў да роднага краю. Адпаведна, добраўпарадкаванне – не аднадзённая акцыя, а катэгорыя пастаянная. Згадзіцеся: ва ўтульным, дагледжаным горадзе, пасёлку ці вёсцы і жывецца, і працуецца з радасцю, аптымізмам і добрым настроем.


Не сталі здраджваць  традыцыі і сёлета раённы аддзел па справах моладзі і РК ГА “БРСМ” — па іх ініцыятыве на Брагіншчыне быў арганізаваны шэраг суботнікаў з удзелам навучэнцаў і працоўнай моладзі. Добраўпарадкаванне тэрыторый вакол помнікаў загінуўшым у гады Вялікай  Айчыннай  вайны,  воінам-інтэрнацыяналістам,    навядзенне парадку ў парку “30 год Перамогі”, пабелка і пасадка дрэў — далёка не поўны пералік работ, якімі былі заняты з наступленнем вясенняга цяпла юнакі і дзяўчаты. І гэтая капілка добрых спраў, як запэўніла в.а. першага сакратара РК ГА “БРСМ” Н.М. Фурс,  яшчэ  абавязкова  папоўніцца.


Усяго ў маладзёжных суботніках з пачатку красавіка прынялі ўдзел больш 200 чалавек.


В. БЕЛЬЧАНКА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *