РАСЦЭНКІ – АДНОЛЬКАВЫЯ

Сельское хозяйство

для ўсіх вяскоўцаў, якія пражываюць на тэрыторыі адной гаспадаркі, але іншыя, чым у суседзяў


У час сустрэчы членаў інфармацыйнай групы з насельніцтвам было ўзнята пытанне аплаты паслуг, якія гаспадаркі аказваюць насельніцтву ў апрацоўцы прысядзібных участкаў, нарыхтоўцы кармоў і інш. Чаму члены сельгаспрадпрыемстваў плацяць менш, чым  тыя, хто не заняты ў сельгасвытворчасці, хаця і жывуць на тэрыторыі адной гаспадаркі? Дарэчы, кожнае КСУП устанаўлівае свае расцэнкі. У адным за сотку абмалочанага зерня на прысядзібным участку возьмуць такую цану, а ў другім – меншую або наадварот.


Каб разабрацца ў сітуацыі, мы звярнуліся да начальніка планава-фінансавага аддзела ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання В.Р. Дзегцярэнкі.


— Расцэнкі ва ўсіх гаспадарках аднолькавымі быць не могуць, — растлумачыла Валянціна Рыгораўна, — па той прычыне, што фінансава-эканамічнае становішча ў іх рознае. А гэта значыць, што і тарыфная стаўка першага разраду, зыходзячы з якой і ўстанаўліваюцца расцэнкі, таксама розная.


З гэтай пазіцыяй, калі ўніклі ў сутнасць справы, згадзіліся ў час праверкі і супрацоўнікі Дзяржкантролю.


А вось расцэнкі на аказанне платных паслуг насельніцтву дырэкцыя кожнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства павінна была перагледзець і зафіксаваць у калектыўным дагаворы. Прывесці іх у адпаведнасць з заканадаўствам і аказваць паслугі па аднолькавых цэнах і  працаўнікам КСУПаў, і ўсім, хто пражывае на тэрыторыі гаспадаркі.


Падрыхтавала Н. СІНІЛАВА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *