РЭНТАБЕЛЬНАСЦЬ ВЫТВОРЧАСЦІ ПАВЫСІЦЦА

Сельское хозяйство

ЦЭНЫ на малако вышэйшага і першага гатунку, якое закупляецца для дзяржаўных патрэб, павышаны ў сярэднім на 10%. Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў №923. На падставе дакумента ўнесены адпаведныя змяненні ў пастанову ўрада №812 “Аб закупачных цэнах на прадукцыю жывёлагадоўлі, што рэалізуецца для рэспубліканскіх дзяржаўных патрэб” ад 5 чэрвеня 2008 года.


Закупачныя цэны на малако вышэйшага гатунку цяпер складаюць 865 рублёў за 1 кг, першага гатунку – 795. Раней яны былі адпаведна 785 і 725 рублёў. Прынятая пастанова, на думку спецыялістаў, дасць магчымасць павысіць рэнтабельнасць вытворчасці малака на 12 працэнтаў. Сельскагаспадарчыя арганізацыі да канца года змогуць атрымаць дадатковую выручку і накіраваць яе на вытворчасць і закупку якасных кармоў.


КСУП “Малажынскі”, які ў гэтыя чэрвеньскія дні прадае малака больш за іншых (у сярэднім 16,5 тоны) на суму 14,3 млн рублёў, будзе мець дадаткова яшчэ тры мільёны, а ўсяго за месяц набяжыць 90 млн. Павышэннем закупачных цэн у лістападзе 2009 года і сакавіку 2010-га адноўлена толькі зніжэнне закупачных цэн у 2009-м. Значны разрыў паміж закупачнымі цэнамі па гатунках стварае перадумовы для заніжэння гатунковасці. Якасць закупляемага малака, нягледзячы на вялікія фінансавыя выдаткі па ўводу ў эксплуатацыю новых ферм, істотна не палепшылася. Па-ранейшаму на перапрацоўку гатункам «экстра» адпраўляецца нязначны працэнт сыравіны. Для выраўноўвання цэн па гатунках быў унесены на зацвярджэнне праект пастановы Саўміна аб павелічэнні закупачных цэн на малако вышэйшага і першага гатунку ў сярэднім на 10% і адмене рэгулявання закупачных цэн на малако другога гатунку.


Н. СІНІЛАВА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *