РЭЗЕРВЫ ЁСЦЬ

Сельское хозяйство

У цэлым па раёне прагнозны паказчык за пяць месяцаў бягучага года выкананы на 113,6% (пры плане 113,0%), але не па ўсіх пазіцыях.


На 1 чэрвеня ў гаспадарках налічвалася 27 419 галоў буйной рагатай жывёлы. Прырост да ўзроўню мінулага года — 438 галоў. Павялічылі пагалоўе ўсе сельгаспрадпрыемствы, акрамя КСУП “Пераможнік” і імя Жукава.


Вытворчасць малака склала 107,7% да ўзроўню мінулага года. Выйшлі на запланаваны паказчык толькі жывёлаводы КСУП “Саўгас “Камарынскі”. У сярэднім надоена ад адной фуражнай каровы з пачатку года  па 1982 кілаграмы (+144 кг). Самыя нізкія надоі ў КСУП імя Жукава (1644 кг), “Малажынскі” (1766 кг), “Брагінка” (1870 кг).


У маі вытворчасць малака склала 104,8%. Але не належным чынам змаглі выкарыстаць гэты перыяд жывёлаводы некаторых гаспадарак раёна. Так, у КСУП “Брагінскі” травы на некаторых пашах перастоялі, не было арганізавана дыферынцаванае кармленне жывёлы. Зарэгістраваны выпадкі захворвання вымені кароў (МТФ “Сялец”).


У КСУП “Пераможнік” не з усёй адказнасцю адносяцца да закладкі якасных многакампанентных пашаў, догляду за імі. Жывёла не заўсёды забяспечана вадою.   
У сувязі з няўстойлівым надвор’ем – спёкай, ваду на адгонных пашах неабходна мець у разліку 100 літраў на адну галаву жывёлы. У рацыёне павінна быць зялёная маса, канцэнтраты.


Што датычыць валавых прываг буйной рагатай жывёлы, то за пяць месяцаў яны дасягнулі 1690 тон (117,6%). Сярэднясутачныя склалі 576 грамаў. Не выканала заданне па  вырошчванні  КСУП “Саўгас  “Камарынскі”.  На  сярэднераённы  паказчык па вытворчасці  мяса не выйшлі  жывёлаводы КСУП ”Малажынскі”, “Пераможнік”, “Саўгас “Камарынскі”.


На 1 чэрвеня налічвалася 2240 галоў свіней. У параўнанні з мінулым годам знізілі пагалоўе ў КСУП “Малажынскі”.
Сярэднясутачная прывага па-ранейшаму застаецца нізкай – 244 грамы.


Для выканання прагнозных паказчыкаў ёсць усё неабходнае. Гэтаму садзейнічае і надвор’е. Патрэбна толькі з большай сур’ёзнасцю настроіцца на работу.


М. РАМАНЮК,
намеснік начальніка ўпраўлення сельскай
гаспадаркі і харчавання



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *