УЗНАГАРОДА ЗА СУМЛЕННУЮ ПРАЦУ

Грамадства

Аператар машыннага даення КСУП “Пераможнік” Ларыса Іванаўна Назаранка неаднаразова прадстаўляла сваю гаспадарку на раённых спаборніцтвах, была ўдзельніцай абласных. У 2005 годзе стала пераможцай рэспубліканскага спаборніцтва. Хаця змагацца за ганаровае першынство складана: у нас многа даярак вопытных і адказных, з багатым практычным вопытам і высокімі вытворчымі паказчыкамі.


Пасля Малейкаўскай сярэдняй школы паступіла ў Рэчыцкі зааветэрынарны тэхнікум, які паспяхова закончыла. Пасля вучобы займала пасаду заатэхніка. Так што спецыяльныя веды ў рабоце вельмі дапамагаюць. А пасля дакрэтнага водпуску са снежня 1989 года працуе аператарам машыннага даення на МТФ “Зарэчча”.


Гэтая прафесія ў іх сям’і ў пашане. Ларыса Іванаўна пайшла па слядах сваёй маці, якая таксама даіла кароў і была ў ліку перадавых.


—Каб дабівацца высокіх надояў, патрэбна ўводзіць у статак першацёлак, — лічыць жанчына. – Раздойваць іх – справа нялёгкая, але калі дабіваешся адпаведных вынікаў, атрымліваеш задавальненне. Я працую не дзеля славы, проста люблю сваю прафесію.


У мінулым годзе Ларыса Іванаўна ад кожнай каровы надаіла па 5 тысяч кілаграмаў малака. І сёлета няма роўных ёй у гаспадарцы. За пяць месяцаў ад каровы атрымала 2437 кілаграмаў.


Чвэрць веку на ферме праляцела як адзін дзень. Ёсць послех, прызнанне, дастатак, якія для Ларысы Іванаўны як узнагарода за нялёгкую сумленную працу. 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *