ЦІ ШМАТ ДАЮЦЬ КАРОВЫ МАЛАКА?

Грамадства

На месячны заробак цэламу калектыву хопіць, калі рэалізаваць.


У час жніва ўвага кіраўніцтва і спецыялістаў сельгаспрадпрыемстваў прыкавана да хлебнага поля. Вырашчаны ўраджай неабходна ўбраць без страт. Хаця прадбачлівыя дырэктары КСУПаў ведаюць, што жывёлагадоўлю таксама нельга выпускаць з поля зроку. Малако і мяса – прадукты стратэгічныя, і калі іх вытворчасць наладжана строга па тэхналогіі, прыбытак даюць круглы год. І зімой, і летам. Давайце паглядзім на гэтую праблему з пункту гледжання эканаміста.


Дапамагла ў гэтым Ала Уладзіміраўна Гардзейчык, якая працуе ў планава-эканамічным аддзеле ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання даўно. Апеліраваць лічбамі – справа для яе прывычная.


КСУП “Малажынскі” адпраўляе штодзённа на ЧУП “Палескія сыры” ў Хойнікі 15,5 тоны малака, што складае 106% да ўзроўню мінулага года і 22,4% — ад раённай рэалізацыі. Выручка складае 12,7 млн рублёў, што на 0,8 млн больш, чым у 2009-м. За месяц ад продажу малака будзе мець 394 млн рублёў. Як сцвярджае эканаміст, гэтых грошай хопіць на месячны заробак усяму калектыву гаспадаркі.


Жывёлаводы КСУП “Чамярыскі” пастаўляюць на перапрацоўку па 8,5 тоны малака ў дзень (107%), атрымліваюць 7 млн выручкі. За ліпень малочная рака будзе вымярацца 263 тонамі і выльецца ў суму 216 млн рублёў. Нездарма летне-пашавы перыяд лічаць самым спрыяльным для вытворчасці прадукцыі ферм. Танныя кармы, мінімальныя затраты, а выручка – максімальная.


Н. СІНІЛАВА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *