ПАДАРУНКІ — У ПОЛЕ

Грамадства

Заахвочваць лепшых хлебаробаў патрэбна не толькі па заканчэнні жніва, але і ў час яго правядзення – упэўнены ў райкаме прафсаюзаў работнікаў АПК.


На днях з працоўнай перамогай прыехалі павіншаваць герояў жніва КСУП ордэна Леніна “Брагінскі” начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама І.В. Самбук, старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу В.І. Балобан. Ва ўрачыстых абставінах вадзіцелям-тысячнікам Анатолю Ульянавічу Кацубу і Аляксею Аляксеевічу Палхоўскаму былі выказаны словы падзякі, уручаны падарункі.


Іх перамога – заканамернасць. Вадзіцелі неаднаразова станавіліся пераможцамі раённага спаборніцтва. За шматгадовую добрасумленную працу ў сельскай гаспадарцы, прафесіяналізм, дасягненне высокіх паказчыкаў узнагароджваліся Ганаровай граматай раённага выканаўчага камітэта.


Яны – патомныя хлебаробы. Ніколі не застаюцца ў баку ад важных сельскагаспадарчых кампаній, усюды знаходзяць прымяненне ў гаспадарцы іх умелым рукам. Ні адна ўборачная не праходзіць без удзелу Анатоля Ульянавіча і Аляксея Аляксеевіча.


Залатым патокам сыплецца ў кузаў аўтамашыны духмянае зерне. Па ўсёй акрузе разліваецца ні з чым не параўнальны водар, які так знаёмы хлебаробам. Магчыма, ён і надае сілы кожнаму ўдзельніку ўборачнай, натхняе іх на новыя перамогі.


Т. ЦІШКЕВІЧ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *