ШАНЦ ДАЛІ,

Грамадства

але  ці  выкарыстаюць  яго  бацькі?


На  чарговым  пасяджэнні  камісіі  па справах непаўналетніх  было  прынята  рашэнне  аб  часовым адабранні дзяцей  з  сям’і,  якая  пражывае ў вёсцы Шкураты.


…Не раз і не два вялі гутаркі з гора-бацькамі прадстаўнікі школы, куды ходзіць іх старэйшая дачка Света, дзіцячага садка (яго наведвае малодшая Марыя), аддзела адукацыі, сельскага Савета, міліцыі, камісіі па справах непаўналетніх. Як аказалася, дарма.


Дзяцей у гэтай легкадумнай пары – пяцёра. Самаму малодшаму Сашу яшчэ і годзіка няма. Аднак, лішнімі яны з’яўляюцца на “банкеце жыцця” сваіх бацькоў, дзе ніколі не абыходзіцца без спіртнога. А да дабра алкаголь яшчэ нікога не даводзіў, толькі да кабінета ўрача нарколага, на ўліку ў якога маладая жанчына зараз і стаіць.


Пытанне аб адабранні дзяцей падымалася ўжо не раз. Толькі бацькі пераканаўча запэўнівалі камісію, што малых яны любяць, што зоймуцца іх выхаваннем, навядуць парадак у доме. І ім ішлі насустрач.


Нейкі час  маці з татам  трымаліся, а потым зноў пачыналі “баляваць”.  Для іх, апусціўшыхся на дно жыцця, галоўнай каштоўнасцю з’яўляецца бутэлька гарэлкі, а зусім не сям’я. І пры чарговым наведванні іх кватэры людзьмі, якім неабыякавы лёс дзяцей,  назіралася адна і тая ж карціна: бацькі ў п’яным запале, адсутнасць прадуктаў у халадзільніку, поўная антысанітарыя ў пакоях.


Стаміўшыся змагацца з заганамі праблемнай сямейкі, пастаянна папярэджваць і выслухоўваць у свой адрас розныя “ласкавыя” словы, члены камісіі па справах непаўналетніх прыйшлі да адной думкі – дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы і іх патрэбна абараніць ад абыякавых бацькоў. Пракурор раёна быў не супраць.


Спіс абавязаных асоб папоўніўся. Згодна з Дэкрэтам Прэзідэнта №18 ад 24 лістапада 2006 года “Аб дадатковых мерах дзяржаўнай абароны дзяцей у нядобранадзейных сем’ях”, кампенсацыя расходаў, патрачаных на ўтрыманне непаўналетніх, пачынаецца з дня афармлення тых у дзяржаўную ўстанову. І зараз кожны месяц нядбайным бацькам патрэбна адлічваць дзяржаве немалую суму грошай.


Выхад адзін – вярнуць дзяцей у сям’ю. Тады доўг будзе спісаны. Для гэтага ў гора-бацькоў ёсць шэсць месяцаў. Спадзяёмся, што яны ўсё ўсвядомілі і  ўжо прыступілі да рамонту кватэры. І, магчыма, паспеюць да Новага года, каб з чыстага ліста пачаць новае жыццё. Разам з дзецьмі…


В. ПАЛЯШЧУК



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *