ТЭЛЕГРАМА Ў НУМАР!

Грамадства

Маладзёжнаму экіпажу КСУП “Чамярыскі” ў складзе старшага камбайнера Міхаіла Мікалаевіча Салдаценкі і камбайнера Дзяніса Пятровіча Тарасенкі, вадзіцелю Аляксандру Іванавічу Кудранку


Горача і сардэчна віншуем Вас з першай тысячай тон намалочанага і перавезенага зерня ўраджаю-2010.


На Вашым рахунку былі і раней выдатныя дасягненні, аб якіх ведаюць далёка за межамі раёна. Ваш поспех – вынік любові да роднай зямлі, адказных адносін да сваіх абавязкаў. Намалочаныя і перавезеныя тоны хлеба – дастойны ўклад у забеспячэнне харчовай бяспекі нашай рэспублікі.


Прыміце словы глыбокай удзячнасці за самаадданую працу, новых поспехаў, моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту.


Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

ТЭЛЕГРАМА Ў НУМАР!

Грамадства

Камбайнеру КСУП ордэна Леніна “Брагінскі” Мікалаю Аляксандравічу Дзегцярэнку, вадзіцелю Анатолю Уладзіміравічу Кацубу


Ад шчырага сэрца віншуем Вас з працоўнай перамогай. Вы адны з першых у раёне намалацілі і перавезлі першую тысячу тон зерня.


Дзякуем за той уклад, які ўносіце ў агульны дабрабыт гаспадаркі і раёна, за ўменне бездакорна і сумленна выконваць свае абавязкі, вернасць хлебаробскай справе.


Жадаем Вам моцнага здароўя, аптымізму, далейшых поспехаў у працы.


Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *