НА ПАЛЕТКАХ ВЯСКОЎЦАЎ

Грамадства

Хлебаробы  сцвярджаюць: дажынкі  будзем  святкаваць  толькі  тады, калі  будзе  ўбраны  ўраджай  да  апошняга  зерня.


Добры ўраджай зерневых вырошчваюць на сваіх прысядзібных участках вяскоўцы. Каб яго ў час убраць, хлебаробы стараюцца як мага хутчэй справіцца на палях гаспадарак і перайсці на прыватныя.


Першымі ўбралі палеткі ў КСУП “Брагінскі”.  Зараз жнуць і  малоцяць вясковыя надзелы ў імя Жукава, “Малажынскі”. З учарашняга дня вывелі камбайны ў КСУП “Саўгас “Камарынскі”. Плённа працуюць на вясковых надзелах і чатыры экіпажы КСУП “Чамярыскі”.


Аказвалі паслугі па абмалоту зерневых і працаўнікі ААТ  “Брагінаграсэрвіс”. Не адзін тыдзень быў задзейнічаны на хлебных участках вяскоўцаў зернеўборачны камбайн “Дон-1500”. Расцэнкі невялікія – 3750 рублёў за сотку, і жадаючых убраць каласавыя на сваім участку хутчэй і без страт было нямала.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *