У ЗАСЕКІ РАДЗІМЫ

Грамадства

Выканаць галоўную запаведзь хлебароба: убраў збожжа – выканай план продажу яго дзяржаве – справа гонару хлебаробаў.  Калі поўныя засекі краіны, значыць, будзе хлеб на нашым стале.


Хуткімі тэмпамі вядуць сёлета жніво хлебаробы сельгаскааператываў Брагіншчыны. Гэтаму значна спрыяе і надвор’е. Спёка, якая апанавала краіну, у нейкай ступені дапамагла хлебаробам. Зерне паступае сухое і не патрабуе спецыяльнай дапрацоўкі. Ад зернесушыльна-ачышчальных комплексаў ад’язджаюць аўтамашыны са збожжам новага ўраджаю.


У гэтым годзе неабходна паставіць на прыёмныя пункты 7361 тону зерня. Асноўныя спажыўцы — Гомельскі лікёра-гарэлачны завод (4000 т) і на адкрытае акцыянернае таварыства “Калінкавічыхлебапрадукт” (2500 т). Гэтая задача нам пад сілу.  Штодзённа адгружаецца 200-300 тон збожжа.


На 5 жніўня ўсяго рэалізавана пад дзяржзаказ з плана 6500 тон 5092 (78%). У Гомель з Брагіншчыны адпраўляецца жыта і трыцікале. Лепш наладжана пастаўка ў Калінкавічы, куды рэалізавана ўжо 174% трыцікале, 110% ячменю, 101% пшаніцы, 92% жыта. Больш паловы ад запланаванага прынялі і аўсу.


Цалкам выканалі дзяржзаказ хлебаробы ў КСУП “Брагінскі”, “Чамярыскі”, блізкае да завяршэння КСУП “Малажынскі”.


Акрамя таго, гаспадаркі заключылі прамыя дагаворы з іншымі перапрацоўшчыкамі вобласці.


Н. КУПРЫЕНКА,
галоўны спецыяліст па закупках і якасці сельгаспрадукцыі



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *