УБРАЎ САМ — ДАПАМАЖЫ СУСЕДУ

Грамадства

Чужога хлеба не бывае. Такой думкі прытрымліваюцца хлебаробы  і  выводзяць камбайны на палі  гаспадарак нашага раёна.


На апошніх гектарах вядуць уборку зернебабовых і насенных участкаў хлебаробы нашага раёна. У ліку першых завяршылі жніво-2010 працаўнікі КСУП імя Жукава, “Чамярыскі”. Лічаныя гектары засталося зжаць і абмалаціць у КСУП “Брагінскі”, “Пераможнік”. А вось у КСУП “Саўгас “Камарынскі” на 6 жніўня неабходна яшчэ ўбраць крыху больш 20 гектараў,  у  “Брагінцы” і “Малажынскім” – па 12.


Але не да адпачынку тым, хто заканчвае жніво на сваіх хлебных нівах. Яны стараюцца прыйсці на  дапамогу  суседзям, каб хутчэй і без страт убраць вырашчанае. Як гавораць у народзе, чужога хлеба  не бывае.  Не  згадзіліся на перадышку хлебаробы з КСУП імя Жукава. У гэтыя дні два камбайны працуюць на збожжавых масівах  “Брагінкі”, а КСУП “Брагінскі” дапамагаў малажынцам.


Уборачная кампанія на Брагіншчыне падыйшла да завяршэння. На 6 жніўня ўбрана 92% зерневых і зернебабовых культур. Скошана 11711 гектараў,  намалочана  30 690  тон,  ураджайнасць складае  26,2 цэнтнера з гектара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *