МАЛАДЗЕЕ СТАРАЖЫТНЫ БРАГІН

Грамадства

Што б там ні думалі, а  наш Брагін  самы лепшы горад у свеце –  гэта вам скажа амаль кожны яго жыхар. Перажыўшы шмат выпрабаванняў у мінулым, сёння ён працягвае  квітнець.


З кожным годам становіцца больш камфортным. Тут будуецца новае жыллё, рамантуюцца старыя памяшканні, асфальтуюцца дарогі, павялічваецца колькасць прывабных мясцін. Дарэчы, адно з іх з’явілася  ў  Брагіне  зусім  нядаўна.
Скрыжаванне  вуліц  Савецкай і Кааператыўнай (каля рэстарана)  зараз  упрыгожвае фантан. З першых дзён ён стаў асноўным месцам сустрэч брагінчан, якія з задавальненнем гуляюць тут, адпачываюць на лаўках, атрымліваючы асалоду ад журчання  вады.  Аблюбавалі фантан і дзеці. Няма дня, каб вучні, ідучы са школы, не падышлі да яго, не падставілі далоні пад  срэбныя  струмяні .


Брагіну – 863 гады.  Узрост – салідны. Аднак гэта не перашкаджае яму маладзець,  радуючы  жыхароў і гасцей сучасным  абліччам.


Фота  В. ПАЛЯШЧУК



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *