ЯЕ ВЯЛІКАСЦЬ БУЛЬБА

Сельское хозяйство

Беларусь уваходзіць у лік тых краін, жыхары якой асабліва паважаюць бульбу. Ужыванне яе ў год адным чалавекам складае прыкладна 150 кілаграмаў. Гэта адзін з самых высокіх паказчыкаў у свеце.


Ці ведаеце вы, што з бульбы можна згатаваць каля 500 страў? Гэта цяжка ўявіць, але амаль кожны дзень на нашым стале то вараная, то смажаная бульба. З яе можна прыгатаваць смачныя клёцкі,бабку, піражкі, без яе не будзе ні супу, ні баршчу. Аб традыцыйнай страве беларусаў – драніках – ведаюць за межамі нашай краіны. “Другому хлебу” аддаецца значная плошча на прысядзібных участках вяскоўцаў, вырошчваецца ён і на палях сельгаспрадпрыемстваў. І заўсёды дае нядрэнны прыбытак.


Сёлета патрэбна ўбраць 509 гектараў традыцыйнай культуры. Вышэй сярэднераённага паказчыка ўраджайнасць у КСУП імя Жукава і “Чамярыскі”. Нядрэнная і ў земляробаў КСУП “Брагінка”.


Плошчу пад бульбу ў  “Брагінцы” павялічылі з 20 да 130 гектараў. Каб атрымаць добры ўраджай, у аптымальныя тэрміны ўнеслі арганіку, мінеральныя ўгнаенні, правялі хімпраполку. Перад тым, як пасадзіць бульбу, клубні апрацавалі супраць каларадскага жука і хвароб, а затым  тры разы і ад фітафторы.


На палях вырошчвалася многа розных сартоў, але перавагу аддаюць сярэдня- і позняспелым: “лугаўскі”, “явар”, “скарб”, “брыз”. Смакавыя якасці “другога хлеба” ацанілі жыхары раёна, якія набываюць яго на восеньскіх кірмашах, у гандлёвых кропках. Рэалізацыйная цана – 1060 рублёў за кілаграм.



Уся бульба праходзіць праз сарціроўку. Тэхнічныя сарты звычайна рэалізоўваюць на крухмальны завод у Заспу, некандыцыйныя клубні, дробязь скормліваюць жывёле.


Вялікая ўвага надаецца насенню. Якасная бульба закладваецца на зберажэнне, а гэта каля 520-550 тон.


Зараз на бульбяным полі працуюць два экіпажы. Кожную восень задзейнічаны на ўборцы ўраджаю Мікалай Пятровіч Карсак. Побач працуе Іван Мікалаевіч Шубянок – механізатар з 40-гадовым стажам. На адвозцы заняты Мікалай Іванавіч Малочка і Рыгор Юліянавіч Бурак.


А каб праца ладзілася, для тых, хто працуе ў полі, арганізавана гарачае харчаванне. 


Т. ЦІШКЕВІЧ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *