І ШЧЫРАЕ ДЗЯКУЙ, І НІЗКІ ПАКЛОН

Праздники и будни

Урачыста завяршыўся тыдзень маці на Брагіншчыне. У святочных абставінах ушаноўвалі іх у раённым Доме культуры. Начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Ігар Самбук павіншаваў прысутных са святам, адзначыўшы ролю  прыгожай паловы чалавецтва ў жыцці дзяржавы.  Жанчына – маці, жанчына – працаўніца,  жанчына – захавальніца сямейнага дабрабыту.  “Свет трымаецца на вашых руках. Менавіта вам абавязаны сваімі поспехамі прагрэс грамадства,” –  адзначыў  Ігар  Васільевіч.


Шчырыя словы віншавання гучалі і ад Сяргея Пархамца, дырэктара тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, які ўручыў жанчынам падарункі, набытыя прафкамамі і адміністрацыямі ўстаноў, дзе тыя працуюць.


Музычныя нумары ў выкананні ўдзельнікаў мастацкай самадзейнасці раённага Дома культуры парадавалі прысутных.


Галіна  ШАЎЧЭНКА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *