Плён рук працавітых

Грамадства

Пётр Сніцарэнка – адзін з першых у раёне фермераў, які не пабаяўся цяжкасцей, перашкод. Ведаў, што яны будуць на яго шляху. Не хапала спецыяльных ведаў, вопыту. Затое было вялікае жаданне працаваць самастойна. Спадзяваўся толькі на ўласныя сілы. А калі знайшліся паслядоўнікі, аб’ядналіся разам, каб  было лягчэй вырашаць праблемы па збыту прадукцыі і набыцці тэхнікі, вучыцца адзін у аднаго.


Зямля любіць дбайных. Сёлетні год увогуле спрыяльны для сям’і Сніцарэнкаў. У жніўні “Маяк Палесся” змяшчаў здымак яго жонкі з памідорам-веліканам. Гэта не адзіны “рэкорд” іхняга агарода. Парадавалі і кабачкі, кожны важыць амаль па дзесяць кілаграмаў.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *