Анастасіі папулярныя і ў нас

Грамадства

На падставе рэгістрацыі актавых запісаў аб нараджэнні, зробленых аддзелам загс брагінскага раёна, вынікае такая сітуацыя: за перыяд з 1 студзеня па 30 кастрычніка  бягучага года ў райцэнтры нарадзілася 59 дзяцей. Дзяўчынкі пераважаюць (36).


Наймаладзейшай маме споўнілася 15 гадоў, тату – 18. Узрост старэйшай мамы роўны 38 гадам, таты – 49-ці. Колькасць маці-адзіночак складае 21.


Папулярнымі імёнамі сярод дзяўчынак з’яўляюцца анастасія (пяць) і аляксандра (чатыры), хлопчыкаў – уладзіслаў, мікіта. На пытанне: “якое па ліку дзіця нарадзілася ў сем’ях?”, — загадчыца аддзела загс вольга чарнянок адказала: “першынцы з’явіліся ў 26-ці сем’ях, у столькіх жа — па другім дзіцяці, трэцяе і чацвёртае – у двух, па адной сям’і зарэгістравалі нараджэнне пятага і шостага немаўляці”.


Нас стала меней на 40 чалавек. Пайшлі з жыцця 24 мужчыны і 16 жанчын.


З 1 студзеня па 30 кастрычніка бягучага года ўзялі шлюб 42 пары, з іх паўторна – 13. Наймаладзейшай нявесце споўнілася 16 гадоў, яе абранніку – 18, а вось узрост найстарэйшага жаніха – 63 гады. Жанчыне, якая стала яго жонкай, споўнілася 57.


За гэты ж перыяд зафіксаваны два ўдачарэнні, бацькоўства ўстаноўлена ў 22-х выпадках.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *