Беларусь — краіна еўрапейская

Грамадства

Аб тым, што выбарчая кампанія ў самым разгары, сведчыць той факт, што наш раён наведалі назіральнікі ад АБСЕ Хартвіг Ханс Кабот з Германіі і Дэвід Годфрэй з Велікабрытаніі, якія ў час сустрэчы адказалі на некаторыя пытанні.


– Дэвід Годфрэй, скажыце, калі ласка, Вы з якога часу ў Беларусі?


– Мы прыехалі ў мінулую сераду. А раней я ўжо чатыры разы быў у вашай краіне: адзін раз у Гродне, Лепелі і два – у Мінску.


– Якія ўражанні ад убачанага ў нашым раёне, вобласці?


– Я ўпершыню наведваю Гомельшчыну. Вельмі чыстыя населеныя пункты, добразычлівыя, гасцінныя людзі.


– Як Беларусь выглядае на фоне Еўропы?


– Ваша краіна  выглядае не горш,  чым іншыя ў  Еўропе, а ў многім нават лепей за некаторыя  з іх , дзе я быў.


Назіральнікі засталіся задаволенымі той работай, якую праводзіць тэрытарыяльная выбарчая камісія.


Гутарыў  Мікалай ЧАРНАБАЙ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *