І ТЫСЯЧНЫЯ НАМАЛОТЫ

Грамадства

Трэці Усебеларускі народны сход адбыўся 2-3 сакавіка 2006 года. Ён зацвердзіў асноўным прынцыпам дзяржаўнага будаўніцтва ў чарговай пяцігодцы кардынальнае павышэнне якасці жыцця. Што зроблена за пяцігодку, якія змены адбыліся ў раёне?


Прасочым гэта па старонках раённай газеты.


ГОД  2004…



  • Другога верасня вучні Брагінскай сярэдняй школы атрымалі   новы аўтобус з надпісам “Ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”. Ад імя кіраўніка дзяржавы яго ўручыў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь В.В. Кулік. 

  • Сумесна са Швейцарскім офісам па супрацоўніцтву ў Беларусі пачалася рэалізацыя праекта “Інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі на забруджанай радыёнуклідамі тэрыторыі”

  • У ліку пераможцаў абласнога спаборніцтва па ўборцы ўраджаю зерневых культур – прадстаўнікі Брагіншчыны. Другое месца сярод маладых вадзіцеляў на адвозцы збожжа заняў Юрый Дубіна з СВК “Брагінка”.
    Звыш тысячы тон зерня  перавезлі Міхаіл Прыходзька (СВК “Брагінка”), Аляксандр Пінчук (Ордэна Леніна СВК “Брагінскі”).  Такіх жа намалотаў дасягнулі экіпажы камбайнаў у складзе Валерыя і Дзмітрыя Барысенкаў (СВК “Буркі”, намалот — 1159 тон), Мікалая Дарошчанкі і Міхаіла Шаўчэнкі (СВК “Пераможнік”, 1123 тоны. Пераможцы адзначаны грашовымі прэміямі.

  • Калектыву Камарынскага гарадскога Дома культуры “Камарынская весялуха”  прысвоена званне народнага.

  • У сельскіх населеных пунктах раёна здадзена ў эксплуатацыю 39 аднакватэрных жылых дамоў.

  • За год на добраўпарадкаванне райцэнтра выдзелена  каля 6 мільярдаў рублёў.

  • За 2004 прагнозныя паказчыкі выкананы раёнам на 117,4%, пры заданні 110. Вытворчасць зерня павялічылася ў параўнанні з 2001 на71%, бульбы – ў 2,3 раза, гародніны – у 2,9.

“Маяк Палесся”, 2004 год



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *