Стваральнікі дакументальнага кіно – дзеці

Грамадства

Самыя граматныя і абгрунтаваныя праекты, якія ажыццяўляліся ў рамках праграмы core, на думку замежных спонсараў і кіраўніцтва, былі прадстаўлены менавіта брагінчанамі. Адзін з такіх – “адраджэнне”. Распрацавалі яго работнікі аддзела культуры. Складаецца ён з некалькіх малых. Апошнім этапам рэалізацыі калектыўнай працы, ідэй і ініцыятыў культработнікаў стане прэзентацыя кнігі “памяць”, куды ўвайшлі вершы пераможцаў фестывалю дзіцячай творчасці “поющая строка”.


І гэта яшчэ не ўсё. 12 лістапада ў брагіне пройдзе фестываль дзіцячага дакументальнага кіно “хрустальнае бусляня”. Яго тэма – “чарнобыль учора, сёння, заўтра”. Заявы на ўдзел у фестывалі паступілі з полацка, рагачова, калінкавіч, магілёўскай вобласці і інш.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *