Замест валюты – беларускія рублі

Грамадства

У грамадзян, якія маюць запазычанасць па крэдытных дагаворах у замежнай валюце, ёсць магчымасць іх пагашэння за кошт атрымання новых крэдытаў у беларускіх рублях. Як растлумачыла начальнік РКЦ №5 Брагіна Вольга Атрошчанка, з 8 лістапада Белаграпрамбанк пачынае рэалізацыю праграмы рэструктурызацыі крэдытаў у замежнай валюце. У адпаведнасці з пастановай праўлення Нацыянальнага банка №105 ад 14 ліпеня 2009 года ў Беларусі да 1 студзеня 2011 года прыпынена выдача фізічным асобам крэдытаў у замежнай валюце, што дае магчымасць знізіць рызыкі як для банкаў, так і для насельніцтва.


Вольга Мікалаеўна паведаміла таксама, што такія асобы атрымліваюць магчымасць не толькі разлічыцца з банкам за ўзятую ў доўг замежную валюту, але і падоўжыць тэрмін яе выплаты ў беларускіх рублях на 12 месяцаў. Калі, напрыклад, вам заставалася да пагашэння валютнага крэдыту два гады, то цяпер вы можаце вяртаць банку грошы ў беларускіх рублях тры. Гэта датычыць усіх відаў крэдытавання, незалежна ад таго, бралі вы валюту на спажывецкія патрэбы, набыццё аўтамабіля ці будаўніцтва жылля.  



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *