Алей з мясцовай сыравіны

Грамадства

Пра адкрыццё цэха па перапрацоўцы насення рапсу на базе ААТ “Брагінаграсэрвіс” наша газета ўжо паведамляла. Сёння можна гаварыць аб тым, што першая партыя рапсавага нерафінаванага алею ў колькасці 22 тон 660 кг адпраўлена на Гомельскі тлушчавы камбінат.


Адкрытае акцыянернае таварыства заключыла з камбінатам дагавор на пастаўку як харчовага алею ў колькасці 400 тон, так і нехарчовага. Сыравіну пастаўляюць гаспадаркі нашага  і суседніх раёнаў. Цяпер пад рапс сельгасвытворцы змогуць значна павялічваць плошчы. Рынак збыту шукаць больш не патрэбна, ён на месцы.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *