Атрымалі службовае жыллё

Грамадства

У  Камарыне  гэтымі днямі будаўнікі здалі  ў  эксплуатацыю 12-кватэрны  жылы дом. Узведзены ён за сродкі рэспубліканскага бюджэту, накіраваныя на пераадоленне наступстваў катастрофы на ЧАЭС. Усе кватэры, як растлумачылі ў райвыканкаме, службовыя. Атрымалі іх настаўнікі Камарынскай школы, медыцынскія работнікі (урач і медыцынскія сёстры), інжынер ДЛГУ “Камарынскі лясгас”, бухгалтар КСУП “Саўгас “Камарынскі”. У кожнай кватэры – газавая калонка, лічыльнікі.


На наступны  год  запланавана будаўніцтва васьмікватэрнага дома для грамадзян, умовы пражывання якіх непрыдатныя па санітарна-тэхнічных  нормах.  Сродкі будуць выдзелены  з  абласного  бюджэту.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *