Будзе і свежы хлеб

Грамадства

Калі таварыства з абмежаванай адказнасцю “Брадисс”, якое непрацяглы час радавала жыхароў райцэнтра духмянымі хлебабулачнымі вырабамі, спыніла сваю дзейнасць, людзі засмуціліся. І было ад чаго. Спажыўцы перасталі купляць свежую выпечку, а калектыў страціў работу. Дзякуючы намаганням мясцовай улады, эканамічным форумам, якія праводзіліся ў Брагіне, у хлебабулачнага цэха знайшоўся новы гаспадар – ААТ “Гомельхлебапрадукт”. Як паведамілі ў аддзеле эканомікі райвыканкама, выпускаць прадукцыю яны пачнуць у пачатку 2011-га года. А пакуль наладзілі гандаль мукой і вырабамі з яе, цукеркамі і інш.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *