На працу або ў госці – на таксі

Грамадства

Першае таксі для невялікага райцэнтра – значная падзея. Спачатку жыхары пасёлка пазіралі на легкавую машыну з шашачкамі са здзіўленнем, гадаючы, адкуль узялася. Аказалася,  мясцовы  індывідуальны прадпрымальнік зарэгістраваў такі від дзейнасці. Паслугамі таксі можна было карыстацца яшчэ ў лістападзе. Абслугоўвае яно пасажыраў нашага раёна ў межах рэспублікі.


Даімчаць на легкавушцы можна ў суседнюю вёску, Гомель, Мінск, іншыя гарады. Расцэнкі прымальныя, а калі яшчэ і спадарожнікі знойдуцца, у накладзе не будзеце. Як расказаў  прадпрымальнік, заказаць аўтамабіль можна для абслугоўвання вяселля і іншых сямейных урачыстасцяў.  Праўда, каб быць упэўненымі, што таксі пад’едзе да парога вашага дома ў строга вызначаны час, неабходна зрабіць папярэдні заказ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *