На сувязь – два разы ў месяц

Грамадства

Дзякуючы  цесным кантактам  паміж аддзелам  сацыяльна-культурнага  абслугоўвання  Камуны  г. Нікеліна  правінцыі  Турын і ўстановай “Брагінскі тэрытарыяльны  цэнтр  сацыяльнага  абслугоўвання  насельніцтва” ў нас адкрыты  інфармацыйны  цэнтр. Цяпер  сувязь  з  Італіяй  ажыццяўляецца  праз  Інтэрнэт.  Суразмоўцы  не  толькі добра  чуюць,  але  і  бачаць  адзін  аднаго.


Апошняя віртуальная сустрэча  адбылася  на  мінулым тыдні. Начальнік  аддзела  адукацыі  Аляксандр  Калясан і дырэктар Іялчанскай школы Таццяна Нікалаенка абмеркавалі з італьянскімі  партнёрамі  ход рэалізацыі праекта па здаровым харчаванні  дзяцей.  Дамовіліся, што ў далейшым на сувязь будуць выходзіць  два  разы  ў  месяц,  каб  аператыўна  вырашаць  пытанні.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *