Не прапусціце!

Грамадства

10 студзеня ў ток-шоу ”Перекрёсток” тэлеканала “Лад” выйдзе ў эфір з удзелам вучняў і настаўнікаў Брагінскай сярэдняй агульнаадукацыйнай школы і гімназіі. Тэма, якую абмяркуюць, называецца “Большая перемена”. Прысвечана яна пазакласнай рабоце, заняткам школьнікаў у вольны час.


Кіраўнік гуртка Брагінскай САШ Руслан  Герасімаў раскажа пра паходы ў Карпаты і па родных мясцінах, якія яны ажыццяўляюць з дзецьмі ў час летніх канікулаў разам з настаўнікам фізкультуры Андрэем Пятровічам Харэцкім. Акрамя брагінчан, свой пункт гледжання на ўзнятую праблему выкажуць прадстаўнікі ўпраўлення адукацыі аблвыканкама, іншых раёнаў. Убачыць землякоў на тэлеэкране мы зможам 10 студзеня ў 11.00. Не прапусціце.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *