ПЕРШЫЯ АГРАГАРАДКІ

Грамадства

2006…


26 красавіка не толькі сумная дата, але і дваццацігадовы  рубеж постчарнобыльскага развіцця, час падвядзення вынікаў. Край жыў, жыве і будзе жыць. Гэта зразумела ўжо і самым адпетым скептыкам.


• 1200 экзэмпляраў маляўнічых расійскіх выданняў паступіла ў раён. Гэта падарунак ад урада Расіі і яе пасольства ў нашай краіне. Асноўная маса – выданні па гісторыі, мастацтву, дзіцячая літаратура.


• 26 красавіка раён (саўгас “Камарынскі”) наведаў  кіраўнік дзяржавы А.Лукашэнка.


• З фонду падтрымкі сяльгасвытворцаў гаспадаркам раёна выдзелена16 энерганасычаных трактароў айчыннай вытворчасці.


• Пераможцы конкурса “Поющая строка” наведалі Францыю. Гэта – цудоўная ўзнагарода за  творчасць і імкненне ўдасканальвацца.


• 17 чэрвеня ў Брагінскім музеі з карціннай галерэяй  адкрылася ўнікальная фотавыстава “Потерянная земля”.


• У “Эстафеце памяці” першае месца заняў Малажынскі сельскі Савет, другое – Камарынскі пасялковы Савет, трэцяе – Асарэвіцкі.


• У аддзяленні №326/32 ААБ “Беларусбанк” устаноўлены банкамат, што палепшыла якасць абслугоўвання насельніцтва.


• Вёскі Вуглы і Буркі набылі статус аграгарадкоў.


• 25 дамоў сядзібнага тыпу ў вёсках Брагіншчыны прынялі навасёлаў.


• Цэнтральнай раённай бальніцай закуплена абсталяванне на суму 976,5 мільёна рублёў,  укамплектаваны ўсім неабходным  рэанімабіль,  праведзена рэканструкцыя аперацыйна-рэанімацыйнага блока з сістэмай жыццезабеспячэння.


• Больш чым 21% выпускнікоў школ раёна паступіла ў вышэйшыя навучальныя ўстановы


• Набыты аўтобус для падвозу вучняў Камарынскай СШ.


• Па праграме адраджэння малых гарадоў у Камарыне створана 19 працоўных месцаў.


Па матэрыялах “Маяка Палесся”



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *