Гэта вам не “шчэдрык”

Праздники и будни

 Добры дзень таму, хто ў гэтым даму!
Мы самі ідзём і казу вядзём…

Менавіта такімі словамі пачыналі калядаванне вучні Малажынскай школы. Ветлівыя гаспадары ўстаноў і прадпрыемстваў, сядзіб гасцінна расчынялі дзверы, пачуўшы гучныя спевы і гукі баяна.


– Мы са святам вас вітаем, шчасця, радасці жадаем…


Далей ішло тэатралізаванае прадстаўленне народнага абраду калядавання з песням і танцамі, з віншаваннямі і пажаданнямі.
Згадзіцеся, паважаныя чытачы, што кожны хацеў бы, каб да яго зайшлі такія калядоўшчыкі: добры настрой, а разам з ім “…каб хацелася і маглося …” забяспечаны на цэлы год. Гэта вам не “шчэдрык” з сарамлівых вуснаў – гэта далучэнне да высноў сапраўднай народнай культуры і вучняў, якія калядавалі, і тых, у каго калядавалі.


Наш беларускі фальклор вельмі багаты на абрады і звычаі, гульні і песні, прыкметы і павер’і, якімі перасыпаны кожны дзень каляндарна-абрадавых свят. Таму і Дзмітрый Брэгід, педагог-арганізатар, і Ларыса Калясан, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце, і ўвесь калектыў Малажынскай школы менавіта такімі мерапрыемствамі робяць добрую справу: нясуць людзям свет сапраўднай асветы.


Ідзе Каляда, спявае:


– Каб  вам  шчасце  ды здароўе, і дзяціне, і сябрыне!


Каб доўгія гады жылі, каб здаровымі былі і пра нас не забываліся!..


Мікалай ЧАРНАБАЙ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *