Кармленне – па гадзінах

Сельское хозяйство

Зімой ідуць масавыя ацёлы кароў. Каб захаваць атрыманы маладняк, яго пераводзяць у індывідуальныя клеткі-домікі. Згодна з даведзеным заданнем і з улікам пагалоўя кароў, іх неабходна пабудаваць 1388. На сёння ёсць ужо 1165 (84%). Вырабам клетак займаюцца дзве арганізацыі: ААТ “Брагінскі КБА” і ДЛГУ “Камарынскі лясгас”.


Першыя суткі пасля нараджэння цяля знаходзіцца разам з каровай. У першыя дзве гадзіны даярка або дзяжурны даглядчык пояць яго малодзівам, на другія пераводзяць у сваю “кватэру”. Тут яно таксама атрымлівае малодзіва тры разы ў суткі, а аслабленыя цяляты і тыя, якія з’явіліся на свет з малой вагой – пяць разоў дробнымі дозамі. Пад апекай даяркі знаходзяцца тры дні, потым іх перадаюць даглядчыцы. Нагрузка на кожную – 25 галоў. З трэцяга дня выдаецца камбікорм КР-1, зерне кукурузы і аўса, абавязкова пояць цёплай вадой. У  індывідуальных  клетках-доміках  утрымліваюцца 20 дзён, на 21-шы пераходзяць у групу дарошчвання.


Сена ім выдаюць з дваццатага дня. Увесь посуд, соскі, якія выкарыстоўваліся для выпайвання, дэзінфіцыруюцца аднапрацэнтным растворам марганцоўкі. Здалі цяля – і клеткі-домікі не выкарыстоўваюць тры месяцы пасля ачысткі і дэзінфекцыі, каб забяспечыць разрыў “пуста –занята”.


Пётр ПІНЧУК,
галоўны  заатэхнік  упраўлення сельскай  гаспадаркі і  харчавання



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *