Выніковы год – заможны род

Грамадства

Асноўныя арыенціры сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны ў 2011 годзе былі абмеркаваны ў час сустрэчы інфармацыйнай групы на чале з першым намеснікам старшыні райвыканкама Валянцінам Хмелянком з працоўным калектывам КСУПа “Брагінка” і жыхарамі вёскі Шкураты.


2011 год, як адзначыў у сваім выступленні  начальнік  аддзела  ідэалагічнай  работы райвыканкама Ігар Самбук, з’яўляецца стартавым годам новай пяцігодкі, галоўная стратэгічная задача якой для нашай краіны – увайсці ў лік першых 50 краін свету з найвышэйшым індэксам развіцця чалавечага патэнцыялу. І  таму асноўныя прагнозныя паказчыкі на год з’яўляюцца даволі такі напружанымі. За год рэальныя даходы грамадзян павялічацца на 8–9,5 працэнта, сярэднемесячная заработная плата работнікаў бюджэтнай сферы вырасце на 35 працэнтаў. Актыўнымі тэмпамі будуць весціся будаўніцтва і рэканструкцыя школ і дзіцячых садоў, у бліжэйшай перспектыве павінна быць закончана буйнамаштабная мадэрнізацыя арганізацый аховы здароўя. У сельскіх населеных пунктах і малых гарадах прадугледжана пабудаваць 2198 тыс. кв. м жылля, або 29,3 працэнта ад агульнага аб’ёму жыллёвага будаўніцтва ў краіне.


Так, у Брагіне плануецца рэканструкцыя стадыёна, раённага Дома культуры, паліклінікі, будаўніцтва лядовай пляцоўкі, вядзецца  будаўніцтва  фізкультурна-аздараўленчага  цэнтра.


Жыхароў вёскі ў першую чаргу цікавіў далейшы лёс Шкуратоўскага Дома культуры. Як растлумачыў Валянцін Хмелянок, у працэсе яго будаўніцтва  (гаспадарчым спосабам) былі дапушчаны парушэнні будаўнічых нормаў, і таму рэканструкцыя яго немагчыма. На сёння разглядаецца пытанне аб яго зносе. Працягваючы размову з прысутнымі ў зале, Валянцін Валянцінавіч расказаў пра асноўныя прагнозныя паказчыкі для сельскай гаспадаркі раёна   і запэўніў людзей у тым, што ў  гэтым  годзе  будзе выдзелена 300 мільёнаў рублёў на асфальтаванне  іх мехдвара і пэўная сума –  на  меліярацыю.


Начальнік Брагінскага РАУС Валерый Чэкан адзначыў, што на працягу ўжо некалькіх гадоў на тэрыторыі Вуглоўскага сельскага Савета самы нізкі працэнт злачыннасці ў параўнанні з іншымі. Разам з гэтым за мінулы год у раёне зарэгістравана на 43  злачынствы болей, чым у  2009-м. Значная частка крадзяжоў мабільнікаў, веласіпедаў, іншых рэчаў, угоны аўтамабіляў адбыліся з-за халатнасці  гаспадароў. Пагэтаму  Валерый  Леанідавіч  звярнуўся  з просьбай  да  людзей, каб  тыя больш сур’ёзна адносіліся да захаванасці сваіх рэчаў. Яшчэ ён засяродзіў увагу слухачоў на выкананні патрабаванняў Дырэктывы №1,  асабліва што датычыцца дысцыпліны  на  рабочым месцы.


Хочацца адзначыць, што ўся сустрэча прайшла ў свабоднай, нефармальнай атмасферы і,  думаецца, была цікавай для ўсіх: і інфарматараў, і слухачоў.
Напрыканцы размовы члены інфармацыйнай групы пажадалі прысутным  моцнага здароўя і поспехаў у працы.


Мікалай ЧАРНАБАЙ   



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *