Затраты кампенсуюцца

Сельское хозяйство

Закупачныя цэны на малако, свіней і буйную рагатую жывёлу, што рэалізуюцца для рэспубліканскіх дзяржаўных патрэб, павысіліся на 10%. Такім чынам часткова кампенсуюцца дадатковыя затраты сельскагаспадарчых арганізацый, выкліканыя ростам цэн на матэрыяльныя рэсурсы (мінеральныя ўгнаенні, нафтапрадукты, энергарэсурсы, бялковую сыравіну і іншыя), што выкарыстоўваюцца для вытворчасці сельгаспрадукцыі.


– У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24.12.2010 года №1893 цана за тону малака базісных тлустасці і бялку без падатку на дабаўленую вартасць складзе ад 965 тысяч да 1 млн 210 тысяч у залежнасці ад гатунку, – пракаменціравала пастанову начальнік планава-фінансавага аддзела райсельгасхарчу Валянціна Дзегцярэнка. – Цана на свіней для забою вар’іруецца ў залежнасці ад катэгорыі. Калі гэта першая, каштаваць будзе 5 млн 887 тысяч рублёў за тону, другая – 5 млн 691 тысячу. Цана за 1 тону жывой вагі трэцяй і шостай катэгорый устаноўлена ў суме 4 млн 993 тысячы, чацвёртай – 3 млн 742 тысячы. Самая высокая яна на свіней для забою пятай катэгорыі – 8 млн 219 тысяч. А вось нестандартныя ацэньваюцца ў 2 млн 775 тысяч.


Свініна забойнай вагі можа каштаваць ад 4 млн 780 тысяч (нестандартная ў скуры без задніх ножак) да 11 млн 680 тысяч (пятай катэгорыі, мяса парасят) за тону. Мясная свініна першай катэгорыі (без скуры) ацэньваецца ў 9 млн 829 тысяч рублёў за тону, другой – 9 млн 319 тысяч.


Як паведаміла Валянціна Рыгораўна, цэны ўстаноўлены не толькі ў залежнасці ад катэгорыі, а з улікам таго, у скуры або без яе, з заднімі ножкамі або без іх прымаецца свініна.


Цана ж на буйную рагатую жывёлу для забою складае без ПДВ ад 1 млн 500 тысяч да 17 млн 990 тысяч за тону жывой вагі, за тону забойнай – ад 3 млн 872 тысяч да 33 млн 541 (цяляты-малочнікі першай катэгорыі). Маладняк буйной рагатай жывёлы вышэйшай укормленасці каштуе 15 млн 60 тысяч. На кошт буйной рагатай жывёлы жывой і забойнай вагі ўплывае ўкормленасць, вага, узрост, а таксама парода.


Падрыхтавала Ніна СІНІЛАВА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *