Яна дорыць хвіліны радасці

Грамадства

Галоўнае  ўпраўленне ідэалагічнай работы Гомельскага  аблвыканкама ўзнагародзіла дыпломам  І  ступені дзяржаўную ўстанову “Рэдакцыя  газеты  “Маяк Палесся” (праграму радыёвяшчання “Голас Брагіншчыны”), пераможцу  абласнога  творчага конкурсу сярод рэгіянальных  электронных СМІ. У гэтым заслуга  рэдактара  раённага радыё Ніны Сінілавай,  якая  працуе  на  гэтай пасадзе дзясяты год.


Галоўныя  прыярытэты яе работы – аператыўнасць,  актуальнасць і аб’ектыўнасць. Высокі прафесіяналізм, “нюх” на цікавыя тэмы, самаадданасць творчасці, вопыт – усё гэта для таго, каб дайсці да кожнага слухача. Ніна Міхайлаўна расказвае пра галоўныя навіны рэгіёна, дзейнасць прадпрыемстваў і арганізацый, цікавых жыхароў, дае парады.  Адным  словам,  падымае  настрой  і дорыць  хвіліны  радасці. Менавіта  таму “Голас  Брагіншчыны” паважаны  сярод  насельніцтва,  папулярны  сродак   масавай інфармацыі.   Калектыў рэдакцыі  газеты “Маяк  Палесся”, аддзел ідэалагічнай работы райвыканкама віншуюць праграму радыёвяшчання “Голас Брагіншчыны” і  яе рэдактара Ніну Сінілаву  з  перамогай і жадаюць  моцнага  здароўя  і  новых творчых  здзяйсненняў.


Мікалай ЧАРНАБАЙ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *